Аляксандр Васільевіч Красікаў
Аляксандр Васільевіч Красікаў | |
---|---|
Александр Василевич Красиков | |
Дата нараджэння | 21 жніўня 1907 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 8 снежня 1943 (36 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | кавалерыя |
Гады службы | 1929—1943 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Аляксандр Васільевіч Красікаў (1907—1943) — капітан Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Аляксандр Красікаў нарадзіўся 21 жніўня 1907 года ў вёсцы Красны Яр (цяпер — Ардынскі раён Новасібірскай вобласці). Пасля заканчэння сямі класаў школы працаваў у лесаўпарадкавальнай рабочай партыі. У 1929 годзе Красікаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1937 годзе ён скончыў Харкаўскую пагранічную школу НКУС СССР. Са снежня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1942 годзе Красікаў скончыў спецыяльны курс Ваеннай акадэміі імя Фрунзе. Да верасня 1943 года гвардыі капітан Аляксандр Красікаў быў начальнікам штаба 62-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 16-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Украінскай ССР[1].
19 верасня 1943 года галаўны атрад палка на чале з Красікавым паспяхова разведаў брод праз раку Сноў і, пераправіўшыся праз яе, без страт са свайго боку вызваліў сяло Клачкова Чарнігаўскага раёна Чарнігаўскай вобласці Украінскай ССР, нанесшы ворагу вялікія страты ў жывой сіле і баявой тэхніцы. У ноч з 27 на 28 верасня 1943 года полк Красікава паспяхова пераправіўся праз Днепр у раёне вёскі Ніўкі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР і захапіў плацдарм на яго заходнім беразе. 8 снежня 1943 года Красікаў загінуў у баю. Пахаваны ў горадзе Рэчыца Гомельскай вобласці Беларусі[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявога задання камандавання ў барацьбе з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі капітан Аляксандр Красікаў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонага Сцяга[1][2].
У гонар Красікава названая вуліца ў Рэчыцы і усталяваны бюст у Ардынскім[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Аляксандр Васільевіч Красікаў на сайце «Героі краіны»
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Ахмадиев Т. Х. Башкирская гвардейская кавалерийская. — Уфа, 1999.
- Звёзды доблести ратной. — Новосибирск: Новосибирское ен. изд., 1986.
- Навечно в сердце народном. — 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.
- Новосибирцы — Герои Отечества. — Новосибирск, 2010.
- Слава башкирских конников. — Уфа: Китап, 2005.
- Нарадзіліся 21 жніўня
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Нарадзіліся ў Барнаульскім павеце
- Памерлі 8 снежня
- Памерлі ў 1943 годзе
- Памерлі ў Гомельскай вобласці
- Пахаваныя ў Рэчыцы
- Асобы
- Капітаны СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
- Удзельнікі бітвы за Дняпро
- Нарадзіліся ў Новасібірскай вобласці