Перайсці да зместу

Аляксандр Эдуардавіч Марфіцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Эдуардавіч Марфіцкі
Дата нараджэння 16 мая 1956(1956-05-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 жніўня 2009(2009-08-30) (53 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Сцяг Беларусі Беларусь
Сцяг СССР СССР
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы Беларусі
Гады службы ?—2009
Званне Палкоўнік
Камандаваў намеснік камандуючага аператыўна-тэхнічным камандаваннем ВПС і войск СПА Беларусі
Узнагароды і званні
юбілейны медаль «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» медаль «За бездакорную службу» I ступені медаль «За бездакорную службу» II ступені медаль «За бездакорную службу» III ступені ордэн «За службу Радзіме» III ступені ордэн «За асабістую мужнасць» медаль «За бездакорную службу» I ступені юбілейны медаль «80 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» юбілейны медаль «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» юбілейны медаль «90 год міліцыі Беларусі»

Аляксандр Эдуардавіч Марфіцкі (16 мая 1956, Багушэўск, Сенненскі раён — 30 жніўня 2009 года ля Радама) — беларускі ваенны лётчык першага класа, палкоўнік, намеснік камандуючага аператыўна-тэхнічным камандаваннем ВПС і войск СПА Беларусі. Загінуў падчас выканання фігуры пілатажу на Radom Air Show 2009[1].

Скончыў у 1978 годзе Харкаўскае вышэйшае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў, у 1987 — Ваенна-паветраную акадэмію імя Гагарына, у 2002 — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[2].

У 2003 годзе — камандзір 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл (Баранавічы)[3]. Меў 2320 гадзін налёту[4].

Беларускі Су-27УБМ-1 на авіяшоў у Радаме за 15 хвілін да катастрофы

30 жніўня 2009 года разам з палкоўнікам Аляксандрам Жураўлевічам пілатаваў Су-27УБМ-1 падчас міжнароднага авіяшоу Radom Air Show 2009 у Радаме. Лётчыкі выконвалі фігуру пілатажу, самалёт пачаў рэзка зніжацца. Ёсць інфармацыя, што пілоты паведамілі пра аварыю і атрымалі з вышкі кіравання загад катапультавацца, але яго не выканалі, магчыма з прычыны блізкасці самалёта да гледачоў або жылых пабудоў. Самалёт упаў каля лесу за аэрапортам, паміж вёскамі Малэнчын і Макаў, каля 100 метраў ад дамоў[5][6][7].

У фільме «Звычайны герой» (2004) пра героя Беларусі Уладзіміра Карвата, Марфіцкі распавядаў пра тую катастрофу: «Ён сапраўды здзейсніў гераічны ўчынак. Адвёў самалёт. Усё ж такі 24 тоны, 4 тоны паліва, калі б ён упаў недзе на населены пункт, там не адзін дом бы згарэў. Вельмі шмат было б ахвяр, тым больш, што гэта было ўначы, усе людзі знаходзіліся ў хатах, наступствы былі б самымі сумнымі»[8].

Ганаровае пахаванні лётчыка на могілках Русіно ў Баранавічах адбыліся з удзелам міністра абароны Рэспублікі Беларусь, камандзіра паветраных войск Польшчы і архіепіскапа Мірона, праваслаўнага ардынарыя Войска Польскага[9].

Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» I ступені (2003) [3]. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам «За асабістую мужнасць» (2010) [10].

28 верасня 2009 года Рада гміны Гузд прыняла ўхвальную пастанову пра будаўніцтва помніка лётчыкам[11]. Помнік адкрыты 11 красавіка 2010 года[12].

Прозвішча лётчыка таксама згадана на памятнай шыльдзе ў каталіцкім гарнізонным касцёле ў Радаме, дзе згаданы імёны ўсіх 32 лётчыкаў, якія загінулі ў 1935—2009 гадах, якія пачалі свой апошні палёт з аэрадрому Радам—Садкаў[13].

У памяць загінулых лётчыкаў названа адна з вуліц мікрараёна Бараўкі ў Баранавічах.[14]

Зноскі

  1. Трагедыя на авіяшоў у Польшчы // Наша Ніва, 30.08.2009
  2. Погибшие летчики на двоих имели более четырех тысяч часов налета Архівавана 3 верасня 2009. (руск.)
  3. а б Указ Президента Республики Беларусь от 29 июля 2003 г. № 334 «Аб узнагароджанні ваеннаслужачых, асоб начальніцкага складу органаў унутраных спраў і прыраўнаваных да іх асоб медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені»
  4. Они улетели навсегда // Советская Белоруссия, 1 верасня 2009
  5. Pilot poświęcił życie, by nie spaść na widownię? (польск.) // TVN.24.pl, 30.08.2009
  6. Radom w żałobie. Prezydent i MON składają kondolencje (польск.) // WP.pl, 30.08.2009
  7. Wypadek na Air Show w Radomiu (польск.) // Gazeta Wyborcza, 30.08.2009
  8. Дочь погибшего на авиашоу в Польше белорусского пилота: "ПАПА ГОВОРИЛ: «ПРИЛЕЧУ ДАЖЕ НА ОДНОМ ДВИГАТЕЛЕ»(недаступная спасылка) // Комсомольская правда в Беларусі
  9. У Баранавічах пахавалі пілотаў // Радыё Свабода, 3 верасня 2009
  10. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 сакавіка 2010 г. № 144 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»(недаступная спасылка)
  11. Uchwała Nr XLVI/217/2009 Rady Gminy Gózd z dnia 28 września 2009 r. (польск.)
  12. Помнік беларускім лётчыкам урачыста адкрыты ў польскім Радаме // Наша Ніва, 11 красавіка 2010
  13. Wystartowali z Sadkowa i zginęli Архівавана 6 жніўня 2016. // LotniczaPolska.pl, 26.03.2010 (польск.)
  14. Сегодня 9 лет со дня подвига двух барановичских летчиков ‒ Марфицкого и Журавлевича (руск.). nashkraj.by. Праверана 18 сакавіка 2024.