Аляксандр Эдуардавіч Марфіцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Эдуардавіч Марфіцкі
Дата нараджэння 16 мая 1956(1956-05-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 жніўня 2009(2009-08-30) (53 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Сцяг Беларусі Беларусь
Сцяг СССР СССР
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы Беларусі
Гады службы ?—2009
Званне Палкоўнік
Камандаваў намеснік камандуючага аператыўна-тэхнічным камандаваннем ВПС і войскаў СПА Беларусі
Узнагароды і званні
ордэн «За службу Радзіме» III ступені ордэн «За асабістую мужнасць» медаль «За бездакорную службу» I ступені юбілейны медаль «80 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» юбілейны медаль «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» медаль «За бездакорную службу» I ступені медаль «За бездакорную службу» II ступені медаль «За бездакорную службу» III ступені юбілейны медаль «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» юбілейны медаль «90 год міліцыі Беларусі»

Аляксандр Эдуардавіч Марфіцкі (16 мая 1956, Багушэўск, Сенненскі раён — 30 жніўня 2009 года ля Радама) — беларускі ваенны лётчык першага класа, палкоўнік, намеснік камандуючага аператыўна-тэхнічным камандаваннем ВПС і войскаў СПА Беларусі. Загінуў падчас выканання фігуры пілатажу на Radom Air Show 2009 [1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1978 годзе Харкаўскае вышэйшае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў, у 1987 — Ваенна-паветраную акадэмію імя Гагарына, у 2002 — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[2].

У 2003 годзе — камандзір 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл (Баранавічы)[3]. Меў 2320 гадзін налёту[4].

Беларускі Су-27УБМ-1 на авіяшоў у Радаме за 15 хвілін да катастрофы

30 жніўня 2009 года разам з палкоўнікам Аляксандрам Жураўлевічам пілатаваў Су-27УБМ-1 падчас міжнароднага авіяшоў Radom Air Show 2009 у Радаме. Лётчыкі выконвалі фігуру пілатажу, самалёт пачаў рэзка зніжацца. Ёсць інфармацыя, што пілоты паведамілі пра аварыю і атрымалі з вышкі кіравання загад катапультавацца, але яго не выканалі, магчыма з-за таго што самалёт быў блізка да гледачоў або жылых пабудоў. Самалёт упаў ля лесу за аэрапортам, паміж вёскамі Малэнчын і Макаў, каля 100 метраў ад дамоў [5][6][7].

У фільме «Звычайны герой» (2004) пра героя Беларусі Уладзіміра Карвата, Марфіцкі распавядаў пра тую катастрофу: «Ён сапраўды здзейсніў гераічны ўчынак. Адвёў самалёт. Усё ж такі 24 тоны, 4 тоны паліва, калі б ён упаў недзе на населены пункт, там не адзін дом бы сгарэў. Вельмі шмат было б ахвяр, тым больш, што гэта было ўначы, усе людзі знаходзіліся ў хатах, наступствы былі б самымі сумнымі»[8].

Урачыстыя пахаванні лётчыка на могілках Русіно ў Баранавічах адбыліся з удзелам міністра абароны Рэспублікі Беларусь, камандзіра паветраных войскаў Польшчы і архіепіскапа Мірона, праваслаўнага ардынарыя Войска Польскага [9].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» I ступені (2003) [3]. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам «За асабістую мужнасць» (2010) [10].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

28 верасня 2009 года Рада гміны Гузд прыняла ўхвальную пастанову аб будаўніцтве помніка лётчыкаў [11]. Помнік быў адкрыты 11 красавіка 2010 года [12].

Прозвішча лётчыка таксама згадваецца на памятнай шыльдзе ў каталіцкім гарнізонным касцёле ў Радаме, дзе згаданыя імёны ўсіх 32 лётчыкаў, якія загінулі ў 1935—2009 гадах, распачаўшы свой апошні палёт з аэрадрому Радам—Садкаў [13].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Трагедыя на авіяшоў у Польшчы // Наша Ніва, 30.08.2009
  2. Погибшие летчики на двоих имели более четырех тысяч часов налета Архівавана 3 верасня 2009. (руск.)
  3. а б Указ Президента Республики Беларусь от 29 июля 2003 г. № 334 «Аб узнагароджанні ваеннаслужачых, асоб начальніцкага складу органаў унутраных спраў і прыраўнаваных да іх асоб медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені»
  4. Они улетели навсегда // Советская Белоруссия, 1 верасня 2009
  5. Pilot poświęcił życie, by nie spaść na widownię? (польск.) // TVN.24.pl, 30.08.2009
  6. Radom w żałobie. Prezydent i MON składają kondolencje (польск.) // WP.pl, 30.08.2009
  7. Wypadek na Air Show w Radomiu (польск.) // Gazeta Wyborcza, 30.08.2009
  8. Дочь погибшего на авиашоу в Польше белорусского пилота: "ПАПА ГОВОРИЛ: «ПРИЛЕЧУ ДАЖЕ НА ОДНОМ ДВИГАТЕЛЕ»(недаступная спасылка) // Комсомольская правда в Беларусі
  9. У Баранавічах пахавалі пілотаў // Радыё Свабода, 3 верасня 2009
  10. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 сакавіка 2010 г. № 144 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»(недаступная спасылка)
  11. Uchwała Nr XLVI/217/2009 Rady Gminy Gózd z dnia 28 września 2009 r. (польск.)
  12. Помнік беларускім лётчыкам урачыста адкрыты ў польскім Радаме // Наша Ніва, 11 красавіка 2010
  13. Wystartowali z Sadkowa i zginęli Архівавана 6 жніўня 2016. // LotniczaPolska.pl, 26.03.2010 (польск.)