Перайсці да зместу

Аляксей Аляксандравіч Драчоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксей Драчоў
Поўнае імя Аляксей Аляксандравіч Драчоў
Нарадзіўся 22 жніўня 1994(1994-08-22)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2013 Беларусь Маладзечна-2013 8 (0)
2016—2018 Беларусь Крумкачы (Мінск) 12 (0)
2019 Беларусь Вікторыя (Мар’іна Горка) 13 (0)
2021 Беларусь Смалявічы 10 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Аляксей Драчоў (нар. 22 жніўня 1994) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў займацца футболам у 12-гадовым узросце, на юнацкім узроўні гуляў за жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», мінскі «Партызан»[2]. У 2013 годзе гуляў за «Маладзечна-2013» у Другой лізе. З 2014 года выступаў толькі на аматарскім узроўні.

У 2016 годзе далучыўся да клуба «Крумкачы», дзе гуляў за рэзервовы склад, быў капітанам дубля. У ліпені 2017 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі клуб пакінула значная колькасць ігракоў, і абаронца быў далучаны да асноўнага складу. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 29 ліпеня 2017 года ў матчы супраць «Віцебска» (2:2), калі адгуляў усе 90 хвілін. У далейшым згуляў яшчэ ў шасці матчах Вышэйшай лігі. У сезоне 2018, калі «Крумкачы» не былі дапушчаны да ўдзелу ў Вышэйшай лізе, застаўся ў складзе каманды ў Другой лізе.

У сезоне 2019 выступаў за «Вікторыю» з Мар’інай Горкі[3].

У 2021 годзе выступаў у Другой лізе за «Смалявічы».

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 Д3 Маладзечна-2013 Беларусь 8 0
2016 дубль Крумкачы Беларусь 14 0
2017 Д1 Крумкачы Беларусь 7 0
2018 Д3 Крумкачы Беларусь 5 0
2019 Д3 Вікторыя Беларусь 13 0
2021 Д3 Смалявічы Беларусь 10 0