Амерыканскі легіён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Амерыканскі легіён (англ. American Legion) — арганізацыя ветэранаў Першай сусветнай вайны, арміі ЗША, створаная 15 сакавіка 1919 года[1]. Кіраўніцтва арганізацыі ажыццяўляецца выканакамам Легіёна і камандорам. У кожным штаце ЗША Легіён мае свой дэпартамент, які займаецца каардынацыяй дзейнасці пастоў, якія могуць знаходзіцца ў розных гарадах і акругах штата. Дэвіз арганізацыі: «За Бога і за краіну».

У розны час колькасць членаў арганізацыі вагалася ад 2 да 3 млн, у 2014 г. іх было 2,4 млн.

Мэты арганізацыі[правіць | правіць зыходнік]

Амерыканскі легіён быў створаны пераважна з мэтай падтрымкі амерыканскіх ветэранаў вайны.

Таксама Легіён з пачатку свайго існавання паставіў сябе як непалітычную арганізацыю, якая не падтрымлівала ніякую палітычную партыю і імкнулася развіваць патрыятычныя пачуцці ў яе членаў і павагу да грамадскага парадку[2].

Адначасова арганізацыя заняла анцікамуністычную пазіцыю, і такім чынам стала правацэнтрысцкай.

Карыкатура з Portland Telegram: легіянер рыхтуецца адбіць мяч з надпісам «бальшэвізм» прыкладам вінтоўкі з надпісам «100%-ны амерыканізм», нага легіянера стаіць на паперы з цытатай Тэадора Рузвельта: «Не спрачайцеся з чырвонымі, біце іх і біце моцна!»

У сувязі з анцікамуністычнай пазіцыяй Легіёна, яго ўдзельнікі мелі дачыненне да гвалтоўных акцый супраць тых, каго падазравалі ў сімпатыі да левых палітычных груп (камуністаў, сацыялістаў і анархістаў) у 1920-50-х гг. Сярод іншага праследвалі ўдзельнікаў прафсаюзаў, актывістаў барацьбы за роўныя правы белых і чорных амерыканцаў і Сведкаў Іеговы (апошніх за актыўнае распаўсюджанне сваіх вучэнняў)[3].

Тым не менш, ідэі арганізацыі былі даволі папулярны ў грамадстве ЗША на працягу дзясяцігоддзяў існавання Легіёна, што можна заўважыць па колькасці легіянераў.

Зноскі

  1. [1]
  2. Richard Seely Jones. A History of the American Legion. Indianapolis, IN: Bobbs-Merrill Co., 1946, p. 49
  3. Jehovah’s Witnesses — Proclaimers of God’s Kingdom. Russian Edition: 2005, p. 671

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]