Амерыканскі легіён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Амерыканскі легіён (англ. American Legion) — арганізацыя ветэранаў Першай сусветнай вайны, арміі ЗША, створаная 15 сакавіка 1919 г[1]. Кіраўніцтва арганізацыі ажыццяўляецца выканакамам Легіёна і камандорам. У кожным штаце ЗША Легіён мае свой дэпартамент, які займаецца каардынацыяй дзейнасці пастоў, якія могуць знаходзіцца ў розных гарадах і акругах штата. Дэвіз арганізацыі: "За Бога і за краіну".

У розны час колькасць членаў арганізацыі вагалася ад 2 да 3 млн., у 2014 г. іх было 2,4 млн.

Мэты арганізацыі[правіць | правіць зыходнік]

Амерыканскі легіён быў створаны пераважна з мэтай падтрымкі амерыканскіх ветэранаў вайны.

Файл:Americanlegionweekly-220407.jpg
На гэтым малюнку на вокладцы штотыднёвага выдання Легіёна 7 красавіка 1922 г. звяртаецца ўвага на праблему беспрацоўя сярод ветэранаў Першай сусветнай вайны і робіцца заклік "Хай прапановы працы ільюцца, як дождж на іх (ветэранаў).

Таксама Легіён з пачатку свайго існавання паставіў сябе як непалітычную арганізацыю, якая не падтрымлівала ніякую палітычную партыю і імкнулася развіваць патрыятычныя пачуцці ў яе членаў і павагу да грамадскага парадку[1].

Адначасова арганізацыя заняла анцікамуністычную пазіцыю, і такім чынам стала правацэнтрысцкай.

Карыкатура з Portland Telegram: легіянер рыхтуецца адбіць мяч з надпісам "бальшэвізм" прыкладам вінтоўкі з надпісам "100%-ны амерыканізм", нага легіянера стаіць на паперы з цытатай Тэадора Рузвельта: "Не спрачайцеся з чырвонымі, біце іх і біце моцна!"

У сувязі з анцікамуністычнай пазіцыяй Легіёна, яго ўдзельнікі мелі дачыненне да гвалтоўных акцый супраць тых, каго падазравалі ў сімпатыі да левых палітычных груп (камуністаў, сацыялістаў і анархістаў) у 1920-50-х гг. Сярод іншага праследвалі ўдзельнікаў прафсаюзаў, актывістаў барацьбы за роўныя правы белых і чорных амерыканцаў і Сведкаў Іеговы (апошніх за актыўнае распаўсюджанне сваіх вучэнняў)[2].

Тым не меньш, ідэі арганізацыі былі даволі папулярны ў грамадстве ЗША на працягу дзясяцігоддзяў існавання Легіёна, што можна заўважыць па колькасці легіянераў.

Зноскі

  1. Richard Seely Jones. A History of the American Legion. Indianapolis, IN: Bobbs-Merrill Co., 1946, p. 49
  2. Jehovah's Witnesses -- Proclaimers of God's Kingdom. Russian Edition: 2005, p. 671

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйны сайт Амерыканскага легіёна (англ.)