Анатоль Сцяпанавіч Красоўскі
Анатоль Сцяпанавіч Красоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 мая 1952 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 верасня 1999 (47 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | педагог, выдавец, прадпрымальнік, палітык |
Навуковая ступень | кандыдат філасофскіх навук |
Альма-матар |
Анатоль Сцяпанавіч Красоўскі (17 мая 1952, г. Крупкі Мінская вобл.) — беларускі педагог, выдавец, прадпрымальнік.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў фізічны факультэт БДУ. Педагог, кандыдат філасофскіх навук, аўтар дзясяткаў навуковых прац і шэрагу навучальных дапаможнікаў, распрацоўнік школьнага курсу «Этика и психология семейной жизни». У 1989 стварыў ААТ «Красіка»[1] (руск.: ООО «Красико»; пазней — група кампаній). З пачатку 1990-х буйны прадпрымальнік, выдавец часопісаў «Я+Я», «Ідэал» і інш. Займаўся дабрачыннасцю, аказваў фінансавую падтрымку шэрагу грамадскіх арганізацый Беларусі. Быў жанаты, маў двух дачок.
Знікненне
[правіць | правіць зыходнік]Вядомы як сябр палітыка Віктара Ганчара, аднаго з лідараў беларускай апазіцыі ў канцы 1990-х. Знік пры нявысветленых акалічнасцях 16 верасня 1999 у Мінску разам з В. Ганчаром.
У студзені 2003 года Пракуратура г. Мінска прыпыніла расследаванне крымінальнай справы па факце знікнення В. Ганчара і А. Красоўскага. У датычнасці да іх знікнення падазраюцца былы генеральны пракурор і былы Дзяржсакратар Савета бяспекі Віктар Шэйман, былы міністр унутраных спраў Юрый Сівакоў і былы камандзір СОБРа Дзмітрый Паўлічэнка, якія з 2004 года ўнесены ў Чорны спіс Еўрасаюза, спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[2].
У 2012 годзе дачка і ўдава выйгралі справу супраць Беларусі з нагоды знікнення Анатоля Красоўскага ў Камітэце па правах чалавека ААН. КПЧ абавязаў Беларусь забяспечыць: дбайнае і эфектыўнае расследаванне; крымінальны пераслед і пакаранне вінаватых; належнае інфармаванне аб выніках расследавання; належную кампенсацыю. А таксама апублікаваць дадзенае рашэнне КПЧ і забяспечыць шырокае распаўсюджванне яго на рускай і беларускай мовах у Беларусі. Але Беларусь праігнаравала гэтае рашэнне, гэтак жа як і іншыя скаргі беларусаў у КПЧ, спасылаючыся на тое, што яны не прызнаюць кампетэнцыю Камітэту[3].
Зноскі
- ↑ ААТ «Красіка» займалася выдавецкай дзейнасцю, пазней шматпрофільны бізнесам, у т.л. пастаўкамі на ўнутраны рынак экзатычнай садавіны і агародніны (некалькі гадоў займаючы лідыруючыя пазіцыі ў гэтым сегменце рынку), зерня, чая і мукі. Прадпрыемства ўдзельнічала ва ўсіх значных выстаўках і бізнес-канферэнцыях 1990-х у Беларусі.
- ↑ svaboda.org
- ↑ svaboda.org
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Красовский Анатолий Степанович // Кто есть кто в Республике Беларусь: Электронный справочник; БДГ on-line. — Эл. ресурс bdg.by
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Банда» Фільм пра «эскадроны смерці» на YouTube — 2015, Белсат (руск.)