Юрый Леанідавіч Сівакоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Юрый Сівакоў)
Jump to navigation Jump to search
Юрый Леанідавіч Сівакоў
Сцяг Міністр унутраных спраў Беларусі Сцяг
8 лютага 1999 — 21 красавіка 2000
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Валянцін Агалец
Пераемнік Уладзімір Навумаў
Сцяг Міністр спорту і турызму Беларусі Сцяг
23 студзеня 2003 — 6 ліпеня 2005
Папярэднік Яўген Ворсін
Пераемнік Аляксандр Грыгараў

Нараджэнне 5 жніўня 1946(1946-08-05) (74 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Ваенная служба
Званне генерал-лейтэнант

Юрый Леанідавіч Сівакоў (5 жніўня 1946, в. Аноры Кіраўскага раёна Сахалінскай вобласці), беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр унутраных спраў (люты 1999 — красавік 2000), міністр спорту і турызму (20032005), генерал-лейтэнант.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1966 годзе скончыў Далёкаўсходняе Вышэйшае танкавае вучылішча, у 1977 — камандны факультэт Ваеннай акадэміі бронетанкавых войскаў, у 1995 — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Вайсковую службу праходзіў на розных камандных пасадах, працаваў у апараце Савета міністраў РБ, Савета бяспекі РБ.

У 1999—2000 гадах — міністр унутраных спраў.

У 2000—2001 гадах — намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

У 2003—2005 гадах — міністр спорту і турызму Беларусі.

Шэраг дзяржаўных ордэнаў і медалёў, ордэн Князя Уладзіміра III ступені Рускай праваслаўнай царквы.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]