Перайсці да зместу

Андрэу Нін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэу Нін
катал.: Andreu Nin i Pérez
Дата нараджэння 4 лютага 1892(1892-02-04)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 чэрвеня 1937(1937-06-20)[2] (45 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Партыя
Член у
Род дзейнасці палітык, перакладчык, пісьменнік, прафсаюзны дзеяч, эсперантыст
Дзеці Maria Antònia Simó i Andreu[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэу Нін-і-Перэс (катал.: Andreu Nin i Pérez, ісп.: Andrés Nin Pérez; 4 лютага 1892, Вендрэль — 22 чэрвеня 1937, Алькала-дэ-Энарэс) — каталонскі камуніст, рэвалюцыянер, публіцыст, пісьменнік і перакладчык. Лідар Рабочай партыі марксісцкага адзінства. Забіты агентамі НКУС.

Нарадзіўся ў беднай сям’і шаўца і сялянкі, атрымаў педагагічную адукацыю. У 1914 годзе перабраўся ў Барселону, дзе некаторы час выкладаў у свецкай школе, заснаванай анархістамі. Паралельна захапіўся публіцыстыкай. З 1911 года далучыўся да каталонскага федэралісцкага руху, але хутка ўсвядоміў і важнасць класавай барацьбы, пачаўшы ўдзельнічаць у левым руху.

У 1917 годзе на Ніна аказалі моцны ўплыў як руская рэвалюцыя, так і мясцовая ўсеагульная забастоўка; спачатку ён уступіў у Іспанскую сацыялістычную рабочаю партыю, але затым перайшоў у анарха-сіндыкалісцкае прафаб’яднанне Нацыянальная канфедэрацыя працы. Стаўшы вядомым дзеячам рабочага руху, прыняў удзел у заснаванні Іспанскай камуністычнай партыі.

У 1920—1921 гадах быў генеральным сакратаром НКП. У лістападзе 1920 года падвергся нападу з боку ўльтраправых карлісцкіх «Свабодных прафсаюзаў» і ледзь не пазбавіўся жыцця. У красавіку 1921 года Нін увайшоў у склад дэлегацыі Нацыянальнай канфедэрацыі працы, запрошанай на III кангрэс Камуністычнага Інтэрнацыяналу і I кангрэс Інтэрнацыяналу чырвоных прафсаюзаў.

Застаючыся наступныя дзевяць гадоў у СССР, першапачаткова працаваў у Камінтэрне і Сакратарыяце Прафінтэрна. Уступіўшы ў РКП (б), быў абраны дэпутатам Массавета, зблізіўся з Левай апазіцыяй, супрацоўнічаў з Львом Троцкім і стаў яго сябрам і прыкметным удзельнікам Антысталінскай левай апазіцыі. За ўдзел у апазіцыі Нін у 1926 годзе быў адхілены ад працы ў Прафінтэрне і пастаўлены пад нагляд. Наступныя чатыры гады ён дамагаўся ў савецкіх уладаў дазволу на выезд з СССР з сям’ёй — жонкай Вольгай Тараевай і двума дочкамі, Ірай і Норай.

Пасля вяртання ў Іспанію (1930) Нін шукаў шляхі аб’яднання антысталінісцка настроеных камуністаў. З гэтай мэтай ён заснаваў ленінскую арганізацыю «Камуністычная левая Іспаніі» (Izquierda Comunista de España), звязаную з міжнароднай трацкісцкай апазіцыяй.

У 1935 годзе аб’яднаўся з прыхільнікамі Бухарына ў Рабочую партыю марксісцкага адзінства[3].

Пасля перамогі Народнага Фронту на выбарах 1936 года Нін удзельнічае ў стварэнні аўтаномных органаў самакіравання ў Каталоніі і нават становіцца міністрам юстыцыі ў Жэнералітат (урад) каталонскай аўтаноміі. Аднак ужо ў снежні 1936 года пад ціскам Савецкага Саюза Каталонія была вымушана ліквідаваць Ніна з урада.

Падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі, пасля майскіх узброеных сутыкненняў урадавых войскаў з анархістамі і антысталінісцкімі марксістамі 1937 года ў Барселоне, Нін быў арыштаваны і на падставе сфальсіфікаваных доказаў абвінавачаны ў сувязях з франкістамі, аднак прызнаваць сваю «віну» катэгарычна адмовіўся, чым паставіў НКУС і іспанскія ўлады ў цяжкае становішча. У выніку НКУС прыняў рашэнне аб яго ліквідацыі. 20 чэрвеня 1937 года група агентаў Іна НКУС пад кіраўніцтвам рэзідэнта НКУС у Іспаніі А. Арлова пры ўдзеле І. Грыгулевіча выкралі Ніна з турмы, пасля чаго забілі (выканаўцамі былі два іспанцы з групы)[4][5].

Андрэу Нін захапляўся творчасцю рускіх пісьменнікаў і стаў адным з першых перакладчыкаў рускай літаратуры на каталанскую мову. Ён пазнаёміў каталонскіх чытачоў з прамымі перакладамі Л. М. ТалстогаГанна Карэніна»), Ф. М. ДастаеўскагаЗлачынства і пакаранне»), А. П. Чэхава, І. С. Тургенева. З савецкіх аўтараў перакладаў Б. А. Пільняка («Волга ўпадае ў Каспійскае мора»), М. У. Багданава («Першая дзяўчына») і М. М. Зошчанка.

  1. Andrés Nin Pérez // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011.
  2. а б Andreu Nin i Pérez // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  3. Л. Троцкий. Центризм и IV Интернационал Архівавана 15 снежня 2012.
  4. Alexander Orlov. The Secret History of Stalin’s Crimes. Random House, 1953
  5. Нил Никандров. Григулевич. — М.: Молодая гвардия, 2005. — (ЖЗЛ) — ISBN 5-235-02825-2 — С. 57, 63, 69—71.