Арона (атол)
Арона | |
---|---|
англ. Orona | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 3,9 км² |
Найвышэйшы пункт | 9 м |
Насельніцтва | 0 чал. |
Размяшчэнне | |
4°30′59″ пд. ш. 172°11′11″ з. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Астравы Фенікс |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аро́на (англ.: Orona) — атол у групе астравоў Фенікс. Належыць дзяржаве Кірыбаці. Плошча — 3,9 км². Незаселены.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Атол Арона знаходзіцца ў Ціхім акіяне на поўдзень ад экватара, за 1752 км на паўднёвы ўсход ад Паўднёвай Таравы, сталіцы Кірыбаці. Уяўляе сабою ланцуг каралавых астравоў і скал, якія атачаюць шырокую лагуну глыбінёй да 20 м. Найвышэйшы пункт атола дасягае 9 м над узроўнем акіяна. Клімат экватарыяльны пасатны.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]На атоле захаваліся першародныя лясы і зараснікі хмызняку. У заходняй частцы захоўваюцца штучныя насаджэнні какосавай пальмы. Фаўна прадстаўлена здзічэлымі катамі, свіннямі, пацукамі, яшчаркамі, шматлікімі птушкамі і крабамі. Значна большую цікавасць уяўляе марская флора і фаўна, асабліва падводная частка каралавых рыфаў. Лагуна Арона звязана некалькімі пратокамі з акіянам, у ёй шмат розных рыб і малюскаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першымі насельнікамі атола Арона былі палінезійцы, што пацвярджаецца наяўнасцю на астраўках палінезійскіх пацукоў, якіх тыя прывезлі з сабою для палявання, а таксама рэшткі некалькіх платформаў. Мяркуецца, што адна з іх была стадолам марае. Аднак да прыбыцця еўрапейцаў палінезійцы пакінулі гэтае месца.
Атол быў адкрыты ў XIX стагоддзі брытанскімі кітабоямі. У 1840 годзе яго наведала амерыканская навуковая экспедыцыя. У 1889 годзе ён быў далучаны да брытанскіх каланіяльных уладанняў у Ціхім акіяне. У 1916—1938 гадах Арона знаходзілася ў канцэсіі прыватнай кампаніі, якая стварыла плантацыі какосавай пальмы.
У 1938 годзе брытанскімі ўладамі на атоле было створана паселішча Арарыкі. Яго насельнікамі сталі тунгару з астравоў Гілберта. Да 1951 г. колькасць перасяленцаў дасягнула 560 чал. У выніку засухі 1963 года калонія на атоле апынулася ў цяжкім становішчы і была эвакуявана.
У 1979 годзе Арона трапіла пад юрысдыкцыю Кірыбаці.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ki.geoview.info
- HULL ISLAND Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Harry E. Maude. THE COLONIZATION OF THE PHOENIX ISLANDS Архівавана 24 кастрычніка 2013.