Артаксеркс I Лангіман
Артаксеркс I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
стар.-перс. Artaxšacā, стар.-грэч.: Ἀρταξέρξης Μακρόχειρ, лац.: Artaxerxes Longimanus | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ксеркс I | ||||||
Пераемнік | Ксеркс II | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | V стагоддзе да н.э. | ||||||
Смерць |
424 да н.э. |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Ахеменіды | ||||||
Бацька | Ксеркс I | ||||||
Маці | Аместрыса[d] | ||||||
Жонка | Дамаспія[d] | ||||||
Дзеці | Сагдыян[d], Ксеркс II[d], Дарый II[d][1], Парысаціда[d] і Арсіт[d] | ||||||
Веравызнанне | Зараастрызм | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Артаксеркс I «Лангіман», «Даўгарукі» (? — 424 да н.э.) — цар персідскі, сын Ксеркса I. У 455 да н.э. вёў вайну супраць Егіпта. Флот Артаксеркса быў пераможаны афінскімі марскімі сіламі ў бітве пры Саламіне на Кіпры (449 да н.э.) У 448 да н.э. заключыў з грэкамі г.зв. Каліеў мір.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Грэкі называлі яго Макрахейр — «Даўгарукім», з-за таго, што правая рука ў яго была даўжэйшая за левую.
Уступіў на трон пасля таго, калі ў жніўні 465 года да н. э., у выніку прыдворнай змовы, якую ўзначальваў начальнік палацавай варты Артабан і еўнух Аспамітра, былі забітыя яго бацька і старэйшы брат Дарый. Праз некалькі месяцаў Артаксеркс ліквідаваў Артабана і Аспамітру, забіўшы іх у палацавай сутычцы. У 464 года да н. э. брат Артаксеркса, сатрап Бактрыі Гістаспа падняў паўстанне супраць яго, але быў пераможаны ў двух бітвах і забіты. Асцерагаючыся палацавага перавароту, Артаксеркс загадаў перабіць усіх астатніх сваіх братоў.
Зноскі
- ↑ Любкер Ф. Darius // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 372–373.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Артаксеркс I Лангіман