Асінавіца (Жлобінскі раён)
Пасёлак
Асінавіца
|
Асі́навіца[1] (трансліт.: Asinavica, руск.: Осиновица) — пасёлак у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Стараруднянскага сельсавета. Насельніцтва 9 чал. (2004). Знаходзіцца за 18 км на паўднёвы ўсход ад горада Жлобін, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Салтанаўка (лінія Жлобін — Гомель), за 76 км ад Гомеля.
На поўдні і захадзе мяжуе з лесам. На рацэ Окра (прыток ракі Дняпро). Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Гомель. Планіроўка складаецца з драўлянай, сядзібнага тыпу, забудовы ўздоўж прасёлкавай дарогі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў пачатку 1920-х перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас, 6 жыхароў загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгасу імя С. М. Кірава (цэнтр — вёска Старая Рудня).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XX стагоддзе: 1925 — 9 двароў; 1959 — 105 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагоддзе: 2004 — 9 гаспадарак, 9 жыхароў[2]
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — 632 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0303-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх