Нарадзіўся 13 мая1894 года. У 1915 годзе скончыў з адзнакай тэалагічны факультэт ісландскага універсітэта ў Рэйк’явіку, аднак быў прызнаны занадта маладым для таго, каб стаць пастарам. У 1917 годзе ажаніўся з Дорай Торхальсдотцір, бацька якой быў біскупам Ісландыі, а брат — Трыгві Торхальсан — у 1927—1932 гадах быў прэм’ер-міністрам Ісландыі.
У 1923—1952 гадах — дэпутат альтынга ад Прагрэсіўнай партыі, старшынёй якой быў у 1932—1933 гадах. У 1931—1934 міністр фінансаў і ў 1932—1934 прэм’ер-міністр кааліцыйнага ўрада сацыял-дэмакратаў і прагрэсістаў. У 1934 перайшоў у Сацыял-дэмакратычную партыю, з якой выйшаў у сувязі з выбраннем на пасаду прэзідэнта. З 1938 года да свайго абрання Прэзідэнтам Аўсгейрсан быў дырэктарам ісландскага банка «Утвегсбанкі Ісландс». Пасля смерці 25 студзеня1952 г. першага Прэзідэнта Ісландыі Свейна Б’ёрнсана Аўсгейрсан 1 жніўня1952 г. стаў Прэзідэнтам. Пераабіраўся ў 1956, 1960 і 1964 гадах, усе тры разы аўтаматычна станавіўся прэзідэнтам у сувязі з адсутнасцю іншага кандыдата. Неўзабаве пасля пачатку чацвёртага тэрміна памерла ад лейкеміі яго жонка. Аўсгейрсан прымае рашэнне не балатавацца на пяты тэрмін у 1968 годзе і аказвае падтрымку кандыдату ў прэзідэнты, свайму зяцю Гунару Тродсану, аднак нечакана той прайграе Крысціяну Эльд’яўрну.
Зноскі
↑ абÁsgeir Ásgeirsson // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.