Перайсці да зместу

Вігдзіс Фінбагадоцір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вігдзіс Фінбагадоцір
ісл.: Vigdís Finnbogadóttir
4-ы прэзідэнт Ісландыі
1 жніўня 1980 31 ліпеня 1996
Папярэднік Крысціян Эльд'яўрн
Пераемнік Олафур Рагнар Грымсан

Нараджэнне 15 красавіка 1930(1930-04-15)[1][2][…] (96 гадоў)
Грамадзянства
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітыка[3]
Месца працы
Узнагароды
Collar of the Order of Charles III Grand Cross Special Class of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany Grand Cross with Collar of the Order of the Falcon Knight Grand Cross with Collar of the Order of Saint Olav‎ Grand Cross with Collar of the Order of the White Rose of Finland ордэн Слана кавалер Вялікага крыжа ордэна Данеброга

кавалер Вялікага крыжа, дэкараванага Вялікай стужкай ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»[d] (5 кастрычніка 1987)

honorary doctorate of Grenoble-III University[d] (1985)

honorary doctorate of the Bordeaux Montaigne University[d] (1987)

ганаровы доктар Універсітэта Маямі[d] (14 мая 1993)

Mårbacka Award[d] (1998)

ганаровы доктар Універсітэта Ісландыі[d] (8 верасня 2000)

grand prix de la Société de géographie[d] (2001)

Nordic Language Prize[d] (2013)

doctor honoris causa from the Paris-Sorbonne University[d] (17 кастрычніка 2016)

ганаровы доктар Гётэбаргскага ўніверсітэта[d]

honorary doctor of the University of Manitoba[d]

ганаровы доктар Нарвежскага ўніверсітэта натуральных і тэхнічных навук[d]

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вігдзіс Фінбагадоцір (ісл.: Vigdís Finnbogadóttir, нарадзілася 15 красавіка 1930) — чацвёрты прэзідэнт Ісландыі з 1980 года. З’яўлялася першай жанчынай у свеце, абранай на пасаду канстытуцыйнага кіраўніка дзяржавы (і наогул другой жанчынай-прэзідэнтам у свеце пасля ўспадкавання мужу без выбараў аргенцінкі Ісабель Марцінес дэ Перон).

Вігдзіс Фінбагадоцір не рыхтавалася да палітычнай кар’еры. Яна вывучала французскую мову і літаратуру ва ўніверсітэце Грэнобля і Сарбоне ў Парыжы з 1943 па 1949 год, гісторыю тэатра ва Універсітэце Капенгагена.

З 1972 года кіравала Нацыянальным тэатрам у Рэйк’явіку. Упершыню была абраная прэзідэнтам у 1980 годзе і заставалася на гэтай пасадзе чатыры тэрміну. Займаючы пасаду прэзідэнта, надавала вялікую ўвагу развіццю ісландскай мовы, унікальнай культуры Ісландыі і цікавасцям моладзі. Заснавальнік і кіраўнік Асацыяцыі дапамогі дзецям у Ісландыі.

Як прэзідэнт Ісландыі, з’яўлялася гросмайстрам ордэна Сокала.

У 1996 годзе, адмовіўшыся ад удзелу ў чарговых выбарах, яна ўзначаліла Сусветны савет жанчын-лідараў. Пасля сыходу з пасады прэзідэнта краіны абрана пажыццёвым ганаровым членам Асацыяцыі правоў жанчын Ісландыі. Адначасова Вігдзіс Фінбагадоцір з’яўляецца Паслом добрай волі ЮНЕСКА па пытаннях развіцця моўнай разнастайнасці і ганаровым доктарам шэрагу ўніверсітэтаў у Францыі, ЗША, Канадзе, Фінляндыі, Швецыі, Вялікабрытаніі і Японіі.

Зноскі

  1. Vigdis Finnbogadottir // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Vigdis Finnbogadóttir // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.