БРМ-1К
БРМ-1К | |
---|---|
БРМ-1К | |
Класіфікацыя | Баявая разведвальная машына |
Баявая маса, т | 13,2 |
Экіпаж, чал. | 6 |
Гісторыя | |
Распрацоўнік | КБ ЧТЗ |
Вытворца | Курганмашзавод |
Гады вытворчасці | з 1972 |
Гады эксплуатацыі | з 1973 |
Колькасць выпушчаных, шт. | больш 1500 |
Асноўныя аператары | Беларусь Расія Украіна |
Габарыты | |
Даўжыня, мм | 6760 |
Шырыня, мм | 2940 |
Вышыня, мм | 1920 |
Дарожны прасвет, мм | 370 |
Узбраенне | |
Калібр і марка гарматы | 73-мм гармата 2А28 |
Тып гарматы | гладкаствольны паўаўтаматычны гранатамёт |
Даўжыня ствала, калібраў | 29 |
Боекамплект гарматы | 20 |
Вуглы ВН, град. | −4..+30 |
Далёкасць стральбы, км | да 4 |
Прыцэлы | 1ПН22М |
Кулямёты | 1 х 7,62-мм ПКТ |
Рухомасць | |
Тып рухавіка | УТД-20 |
Магутнасць рухавіка, к. с. | 300 |
Хуткасць па шашы, км/г | 65 |
Запас ходу па шашы, км | 600 |
Удзельная магутнасць, к. с./т | 22,7 |
Пераадольваемы ўздым, град. | 35 |
Пераадольваемая сценка, м | 0,7 |
Пераадольваемы роў, м | 2,5 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Баява́я разве́двальная машы́на БРМ-1К — браніраваная самаходная машына на гусенічным хаду, прызначаная для разведкі на поле боя.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Баявая разведвальная машына БРМ-1К была распрацавана на базе БМП-1 у КБ Чэлябінскага трактарнага завода на пачатку 1970-х гадоў. Прызначалася для вядзення інструментальнай разведкі ў інтарэсах сухапутных войскаў і стваралася ў якасці замены ў разведпадраздзяленнях лёгкага плаваючага танка ПТ-76. БМП-1 была абраная ў якасці базавай невыпадкова, так як яна была здольная пераадольваць водныя перашкоды ўплаў, а акрамя таго, за кошт уніфікацыі вузлоў і дэталяў аблягчаўся працэс прыняцця машыны на ўзбраенне, зніжаўся яе кошт. БРМ-1К была прынятая на ўзбраенне ў 1972 годзе і серыйна выраблялася на КМЗ з 1973 года.
Апісанне канструкцыі
[правіць | правіць зыходнік]Агульная кампаноўка машыны паўтарае сабой БМП-1: МТА ў пярэдняй часткі зварнога бронякорпуса, а баявое — у сярэдзіне і карме. Вялікая двухмесная вежа кругавога кручэння ссунутая бліжэй да кармавой частцы машыны. Гэтак жа да знешніх адрозненняў ад БМП 1 можна аднесці размяшчэнне бервяна «самавыратаўніка» па правым борце, наяўнасць штангі антэны на заднім борце, іншае (3 у шэраг з двух бакоў вежы) размяшчэнне апаратуры задымлення.
Умяшчальнасць машыны 6 чалавек, у экіпаж уваходзяць 6 чалавек: камандзір машыны (ён жа старшы аператар), наводчык-аператар, 2 радыётэлеграфіста і механік-кіроўца.
Абсталяванне
[правіць | правіць зыходнік]У свабоднай прасторы між вежай і дэсантнымі люкамі размешчаны прыналежнасці для вядзення інжынернай, хімічнай, біялагічнай, радыяцыйнай разведкі. Абсталяванне БРМ-1К дазваляе экіпажу вырашаць наступныя задачы:
- вызначаць дырэкцыённы вугал падоўжнай восі машыны (вугал паміж паўночным кірункам вертыкальнай лініі каардынатнай сеткі карты і кірункам падоўжнай восі машыны, прачэрчанай на карце);
- бесперапынна выпрацоўваць навігацыйную інфармацыю (бягучыя прамавугольныя каардынаты і дырэкцыённы вугал па пункту прызначэння);
- вызначыць каардынаты мэтаў;
- вызначыць вуглы паміж падоўжнай воссю машыны і напрамкамі на арыенціры (мэты);
- вымераць далёкасці да мэтаў;
- весці пошук, выяўленне, суправаджэнне і вымярэнне каардынат рухаючыхся мэтаў;
- весці радыяцыйную і хімічную разведку;
- забяспечваць радыёсувязь у УКХ і КХ дыяпазонах і хуткасную перадачу інфармацыі;
- весці назіранне за мясцовасцю ў дзённых і начных умовах.
Для арыентавання і вядзення разведкі машына абсталявана наступнай спецыяльнай апаратурай — навігацыйнай апаратурай ТНА-3, лазерным далямерам, радыёлакацыйнай станцыяй, прыёмнікам-пеленгатарам, мінашукальнікам, прыборам хімічнай разведкі, двума радыёстанцыямі для блізкай і далёкай сувязі. Для далёкай сувязі маецца камплект для разгортвання стацыянарнай антэны тыпу «дыполь».
Узбраенне
[правіць | правіць зыходнік]- 73-мм гармата Гром (20 стрэлаў)
- 7,62-мм кулямёт ПКТ (2000 патронаў)
На ўзбраенні
[правіць | правіць зыходнік]- Азербайджан — 15 БРМ-1, па стану на 2016 год[1].
- Арменія:
- Беларусь — 136 БРМ-1, па стану на 2016 год[5].
- Грузія — 1 БРМ-1К, па стану на 2016 год[6].
- Казахстан — 60 БРМ-1, па стану на 2016 год[7].
- Расія:
- Туркменістан — 60 БРМ-1, па стану на 2016 год[9].
- Узбекістан — 6 БРМ-1, па стану на 2016 год[10].
- Украіна — 115 БРМ-1К, па стану на 2016 год[11].
Дзе можна ўбачыць
[правіць | правіць зыходнік]- Расія:
- Падзікава — Музей айчыннай ваеннай гісторыі ў Істрынскім раёне Маскоўскай вобласці.
- Савецк — Музей ваеннай тэхнікі ў Нёманскім раёне Калінінградскай вобласці.
Зноскі
- ↑ The Military Balance 2016. — P. 190
- ↑ The Military Balance 2016. — P. 178
- ↑ The Military Balance 2016. — P. 179
- ↑ The Military Balance 2016. — P. 179
- ↑ The Military Balance 2016. — P. 182
- ↑ The Military Balance 2016. — P. 184
- ↑ The Military Balance 2016. — P. 185
- ↑ The Military Balance 2016. — P. 190
- ↑ The Military Balance 2016. — P. 203
- ↑ The Military Balance 2016. — P. 208
- ↑ The Military Balance 2016. — P. 205
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Карпенко А. В. Боевые машины пехоты и десанта // Обозрение отечественной бронетанковой техники (1905-1995). — Санкт-Петербург: Невский бастион, 1996. — С. 131. — 480 с. — 10 000 экз.