Бакача-70
Бакача-70 | |
---|---|
італ.: Boccaccio '70 | |
Жанр | кінакамедыя[1], рамантычны фільм і фэнтэзійны фільм |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Працягласць | 205 хв. |
Краіна | |
Мова | італьянская мова |
Год | 1962 |
IMDb | ID 0055805 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Бокача-70» (італ.: Boccaccio '70) — італьянскі кінафільм 1962 года. Складаецца з чатырох навел у стылі «Дэкамерона» Джавані Бакача, знятых рэжысёрамі Марыа Манічэлі, Федэрыка Феліні, Лукіна Вісконці і Віторыа дэ Сіка.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Усе навелы злучае агульная тэма — адносіны паміж мужчынам і жанчынай. Кожная навела з’яўляецца асобным скончаным фільмам.
Рэнца і Лучана (італ.: «Renzo e Luciana»)
[правіць | правіць зыходнік]Заліхвацкая гісторыя пра безжурботную маладую пару, якая прабівае сабе шлях скрозь галечу і самаўпраўнасць працадаўцаў. Гэтая навела не ўключалася ў фільм пры паказе яго за межамі Італіі.
- Рэжысёр — Марыа Манічэлі
- Сцэнарый — Марыа Манічэлі, Італа Кальвіна, Джавані Арпіна, Сузо Чэкі Д’Аміка.
- Аператар — Арманда Нануцы
- Кампазітар — П’еро Уміліяні
- У ролях: Марыса Салінас — Лучана, Германа Джыліёлі — Рэнца, Суза Чэкі Д’Аміка.
Спакуса доктара Антоніа (італ.: «Le Tentazioni Del Dottor Antonio»)
[правіць | правіць зыходнік]Сюррэалістычная гісторыя (да доктара з велізарнага рэкламнага плаката сыходзіць намаляваная там велізарная жанчына, красуня пераследуе яго; у выніку ён у яе ўлюбляецца) пра неабходнась шанаваць прыгажосць, накіраваная супраць клерыкалізму і ханжаскай маралі.
- Рэжысёр — Федэрыка Феліні
- Сцэнарый — Федэрыка Феліні, Эніа Флаяна, Туліа Пінелі, Брунела Рондзі, Гафрэда Парызэ
- Аператар — Атэла Мартэлі
- Кампазітар — Ніна Рота
- У ролях: Аніта Экберг — Аніта, Пэпіна Дэ Філіпа — доктар Антоніа, Антоніа Аква — камендант Папы, Данатэла Дэла Нарэ — Данатэла, Сільвіа Багаліні, Джакама Фурыа.
Праца (італ.: «Il Lavoro»)
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя арыстакратаў, якія нудзяцца ад гультайства, адзіноты і вырашаюць свае праблемы пошукам задавальненняў (муж) або імкненнем знайсці працу (жонка). Зрэшты, у пэўны момант іх пошукі прыводзяць іх адзін да аднога.
- Рэжысёр — Лукіна Вісконці
- Сцэнарый — Суза Чэкі Д'Аміка, Лукіна Вісконці
- Аператар — Джузэпэ Ратуна
- Кампазітар — Ніна Рота
- У ролях: Ромі Шнайдэр — Пупэ, Томас Міліян — граф Атавіа, Рамала Валі, Амедэа Джырардзі, Паала Стопа — Алькама.
Латарэя (італ.: «La Riffa»)
[правіць | правіць зыходнік]Аповяд пра вясковую красуню, якая імкнецца вырвацца з галечы і глухмені і арганізуе з гэтай мэтай «латарэю».
- Рэжысёр — Віторыа дэ Сіка
- Сцэнар — Чэзарэ Дзаваціні
- Аператар — Атэла Мартэлі
- Кампазітар — Арманда Траваёлі
- У ролях: Сафі Ларэн — Зоя, Луіджы Джуліяні — Гаэтана, Альфіа Віта — Куспет, Нанда Ангеліні, Валянціна Макі.
Зноскі
- ↑ а б в http://www.imdb.com/title/tt0055805/ Праверана 27 красавіка 2016.
- ↑ а б в г д е ё ж з http://www.ofdb.de/film/22659,Boccaccio-70 Праверана 27 красавіка 2016.
- ↑ а б в г д е ё http://www.cinematografo.it/cinedatabase/film/boccaccio-70/9692/ Праверана 27 красавіка 2016.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.