Балгарскі алфавіт
Кірылічныя алфавіты |
---|
Славянскія: |
Беларускі |
Балгарскі |
Сербскі |
Македонскі |
Рускі |
Украінскі |
Неславянскія: |
Казахскі |
Кыргізскі |
Малдаўскі |
Мангольскі |
Таджыкскі |
Гістарычныя: |
Стараславянская азбука |
Румынская кірыліца |
* Азначаны толькі афіцыйныя алфавіты дзяржаў. Падрабязней тут. |
Балга́рскі алфаві́т — кірылічны алфавіт балгарскай мовы. Уключае 30 літар — у параўнанні з рускім (самым падобным з балгарскім), у ім няма літар Ы, Э і Ё:
А а | Б б | В в | Г г | Д д | Е е | Ж ж |
З з | И и | Й й | К к | Л л | М м | Н н |
О о | П п | Р р | С с | Т т | У у | Ф ф |
Х х | Ц ц | Ч ч | Ш ш | Щ щ | Ъ ъ | Ь ь |
Ю ю | Я я |
Найбольш істотныя адрозненні балгарскага алфавіта ад рускага заключаюцца ў тым, што:
- літара Е абазначае галосны гук [ɛ];
- літара Щ чытаецца як ШТ;
- літара Ъ абазначае спецыфічны кароткі галосны гук (падобны на шва), які можа быць як ненаціскным [ɐ] (мъжа), так і націскным [ɤ̞] (път).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Балгарская стала ў VIII стагоддзі першай пісьменнай славянскай мовай, пры гэтым для запісу выкарыстоўвалася глаголіца. Пазней глаголіца была заменена кірыліцаю.
Уведзены ў Расіі ў 1708 грамадзянскі шрыфт быў прыстасаваны да балгарскай мовы к канцу XVIII стагоддзя. Пазней ужываліся розныя варыянты кірылічнага алфавіта, а к 1870 году найбольш распаўсюджаным стаў алфавіт з 32 літар, прапанаваны Марынам Дрынавым.
Рэформа 1945 года адмяніла дзве літары, яць Ѣ [æː] (т. зв. «Е двойно» — «Е двайное») і юс вялікі Ѫ [ɔ̃] («голям юс»). Яць быў заменен на я ці е, што стварыла яцеву граніцу, юс вялікі — на ъ. Рэформа 1945 года выключыла таксама літары ъ і ь на канцы слоў (у адрозненне ад рускай дарэформеннай арфаграфіі, дзе нямым быў толькі канцавы ъ, у балгарскай пісьменнасці нямым быў і ь, бо канцавыя зычныя зацвярдзелі: градъ — сучасн. град, царь — сучасн. цар).
Практычная транскрыпцыя на рускую мову
[правіць | правіць зыходнік]Пры перадачы балгарскіх імён уласных (перш за ўсё імён і тапонімаў) на рускую мову выкарыстоўваюцца наступныя правілы[1].
Усе літары, акрамя «й, щ, ъ, ь» застаюцца без змен: Владая, Ясеновец, Гложене.
- щ → шт: Пещера → Пештера
- ъ → ы: Търново → Тырново
- Але:
- ъ → и у пачатку слоў: Ъглен → Иглен
- ъ → о у словах з коранем «българ-»: Българско → Болгарско, Българово → Болгарово
- ъ → е у словах з коранем «първ-»: Първомай → Первомай (горад)
- ъ → о, у у словах з іншымі каранямі: Гълъб → Голубь; Ъгъл — Угол; Лъчезар — Лучезар
- ъ → е у словах пасля літар ж, ш і ц[2]
- ъ у канцы асабістых імён паміж зычнымі — прапускаецца Александър — Александр, Димитър — Димитр[2]
- ьо → ё (у іншых выпадках ь не сустракаецца): Гроздьово → Гроздёво, Бельово → Белёво, Бракьовци → Бракёвци
- й:
- йо → ё у сярэдзіне слоў: Змейово → Змеёво
- выключэнні: імя Панайот → Панайот[2]
- йо → йо у пачатку слоў: Йововци → Йововци
- й → й у астатніх выпадках (г. зн. пасля галосных): Ивайло → Ивайло
- йо → ё у сярэдзіне слоў: Змейово → Змеёво
Акрамя таго, пры перадачы геаграфічных назваў, якія складаюцца з некалькіх слоў, усе словы пішуцца з вялікай літары і праз злучок. Напрыклад: Царев дол → Царев-Дол.
- Заўвага.
Для правільнай транскрыпцыі на беларускую мову неабходна ведаць месца націску. Націск у балгарскай мове рухомы і можа не супадаць з інтуітыўным для носьбітаў беларускай мовы.
Раманізацыя
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Гиляревский Р. С., Старостин Б. А. Иностранные имена и названия в русском тексте: Справочник. — 3-е изд., испр. и доп. — М.: Высшая школа, 1985
- ↑ а б в Транскрипция с болгарского языка на русский