Барбара Радзівіл
Барбара Радзівіл | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Barbara Radziwiłł | |||||||
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
16 снежня 1520 |
||||||
Смерць |
8 мая 1551[2] (30 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Радзівілы | ||||||
Бацька | Юрый Радзівіл Геркулес[3] | ||||||
Маці | Барбара з Колаў[d] | ||||||
Муж | Станіслаў Гаштольд[4][3] і Жыгімонт II Аўгуст[4][3] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Барбара Радзівіл (6 снежня 1520, меркавана ў Вільні — 8 мая 1551, Кракаў) — каралева польская і вялікая княгіня літоўская (1550—51), другая жонка Жыгімонта II Аўгуста.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Дачка кашталяна віленскага і вялікага гетмана ВКЛ Юрыя Радзівіла. У 1537 аддадзена замуж па маёмасных меркаваннях за навагрудскага (пазней трокскага) ваяводу Станіслава Гаштольда. Пасля яго смерці сышлася з Жыгімонтам Аўгустам (1543). Пачуцці вялікага князя да Барбары імкнуліся выкарыстаць для ўмацавання ўласных пазіцый яе брат Мікалай Радзівіл Руды і стрыечны брат Мікалай Радзівіл Чорны. Пад іх націскам у 1547 у Вільні адбылося патаемнае вянчанне Барбары з Жыгімонтам Аўгустам. Пасля заняцця апошнім польскага трона (1548) супраць гэтага шлюбу выступілі магнаты і шматлікая шляхта, незадаволеная ростам уплывовасці Радзівілаў і знявагай каралеўскай годнасці няроўным шлюбам. Рашуча супраць Барбары была настроена свякроў каралева Бона Сфорца. У 1548 сейм у Пётркаве выступіў за скасаванне шлюбу, але Жыгімонт Аўгуст дамогся яго афіцыйнага прызнання, пагражаючы адрачэннем ад трона і заключыўшы саюз з Габсбургамі. Барбара была каранавана ў Кракаве 7.12.1550, але ў хуткім часе памерла.
Некаторыя гісторыкі лічаць, што яе атруцілі. У другой палове XIX ст. пашырыліся стэрэатыпы пра надзвычайную распусту прадстаўніц жаночай лініі роду Радзівілаў, якая нібыта матэрыялізавалася ў перанесеных імі венерычных хваробах і спрычыняліся да іх заўчаснай смерці. Літоўская даследчыца Раймонда Рагаўскене даводзіць, што Барбара Радзівіл вяла пабожнае жыццё згодна з строгай хрысціянскай этыкай, а прычынай яе смерці найхутчэй была анкалагічная хвароба[5].
Пахавана Барбара Радзівіл у Віленскім кафедральным касцёле.
Вобраз у мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыі рамантычнага кахання Барбары з Жыгімонтам Аўгустам прысвечаны шматлікія мастацкія творы.
Гл. таксама: Навела пра ажэнства караля Жыгімонта Аўгуста з Барбарай Радзівіл
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118966650 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 29 жніўня 2019.
- ↑ а б в Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ http://nashaniva.by/?c=ar&i=167718
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шышыгіна-Патоцкая К. Я. Чорная дама Нясвіжскага замка. Мн., 1992;
- Рудзкі Э. Барбара Радзівілянка — другая жонка Жыгімонта Аўгуста // Спадчына. 1994. № 5 // на pawet.net
- Русецкая Н. Лісты Барбары Радзівілянкі да караля Жыгімонта Аўгуста // Спадчына. 1997. № 6
- Raimonda Ragauskienė. Barbora Radvilaitė. Vilnius: Vaga, 1999. ISBN 5-415-01395-4.
- Alfredas Bumblauskas. Senosios Lietuvos istorija, 1009—1795. Vilnius: R. Paknio leidykla, 2005. P. 234—235. ISBN 9986-830-89-3.
- Zygmuntas Kuchovicius. Barbora Radvilaite.
- Jagiellonki Polskie w XVI. wieku. Obrazy rodziny i dworu Zygmunta I. i Zygmunta Augusta Królów Polskich. Przez Alexandra Przezdzieckiego. T. 1. Kraków, 1868.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Барбара Радзівіл на Вікісховішчы |
- Барбара Радзівіл, вялікая княгіня літоўская і каралева польская. Падборка матэрыялаў
- Легенды нясвіжскага замка — чорная панна(недаступная спасылка) (руск.)
- Лаўрэш Леанід. Знаходка пахавання вялікага князя ВКЛ і караля Аляксандра і вялікіх княгінь і каралеў Лізаветы і Барбары ў 1931 г. // Наша слова.pdf № 28 (80), 12 ліпеня 2023. // на pawet.net