Барыс Яўгенавіч Патон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барыс Яўгенавіч Патон
укр.: Борис Євгенович Патон
Дата нараджэння 14 лістапада 1918(1918-11-14)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 жніўня 2020(2020-08-19)[2] (101 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Evgeny Paton[d]
Маці Q112630252?
Дзеці Eugenia Paton[d]
Род дзейнасці металург, інжынер, палітык, вынаходнік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера металургія[4], тэхналогія[4] і палітыка[4]
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1952)
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія 3-й ступені Ленінская прэмія прэмія Савета Міністраў СССР Дзяржаўная прэмія Украіны ў галіне навукі і тэхнікі
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бары́с Яўге́навіч Пато́н (27 лістапада 1918, Кіеў, Украінская дзяржава19 жніўня 2020, Кіеў) — украінскі навуковец у галіне металургіі і тэхналогіі металаў, доктар тэхнічных навук, прафесар. З 1962 года — прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Украіны. З 1953 года — дырэктар Інстытута электразваркі імя Я. А. Патона. Найстарэйшы (адначасова па ўзросце і па тэрміне знаходжання на пасадзе) прэзідэнт дзяржаўнай Акадэміі навук у свеце, а таксама найстарэйшы (як па ўзросце, так і па працягласці знаходжання ў статусе) сапраўдны член Нацыянальнай акадэміі навук Украіны і Расійскай акадэміі навук.

Акадэмік АН СССР (1958; член-карэспандэнт 1951). Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1969, 1978). Герой Украіны (1998). Заслужаны вынаходнiк СССР (1983). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1957), Сталінскай прэміі трэцяй ступені (1950), прэміі Савета Міністраў СССР і двух Дзяржаўных прэмій Украіны (1970, 2004). Член КПСС з 1952 года, член ЦК КПСС (1966—1991).

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1962—1989), член Прэзідыума Вярхоўнага Савета УССР (1963—1980), прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук, ганаровы член Рымскага клуба, ганаровы грамадзянін Кіева (1998) і Марыупаля (1998).

Навуковыя інтарэсы[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар звыш 1000 публікацый, у т.л. 20 манаграфій; звыш 400 вынаходніцтваў. Навуковыя даследаванні прысвечаны працэсам аўтаматычнага і паўаўтаматычнага зварвання пад флюс, распрацоўцы тэарэтычных асноў стварэння аўтаматаў і паўаўтаматаў для дугавога зварвання і зварачных крыніц сілкавання; умовам працяглага гарэння дугі і яе рэгуляванню; праблеме кіравання зварачнымі працэсамі. Вывучае сістэмы кіравання з разнастайнымі кібернетычнымі прыборамі, працуе над стварэннем зварачных робатаў. Вялікую ўвагу надае вывучэнню металургіі зварвання, удасканаленню існуючых і стварэнню новых металічных матэрыялаў.

Узначальваў даследаванне па выкарыстанні зварачных крыніц цеплыні ў спецыяльных плавільных агрэгатах, якія ўвянчаліся стварэннем новай галіны якаснай металургіі — спецэлектраметалургіі (электрашлакавай, плазмава-дугавой і электронна-прамянёвай).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]