Барыс Яўсеевіч Малкін
Барыс Яўсеевіч Малкін | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 студзеня 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 лістапада 1972 (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, ілюстратар, сцэнограф |
Жанр | партрэт, пейзаж і нацюрморт |
Вучоба | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Барыс Яўсеевіч Малкін (26 студзеня 1908, Прылукі, Чарнігаўская губерня — 20 лістапада 1972, Мінск) — беларускі мастак, графік, сцэнограф, ілюстратар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Кіеўскую вышэйшую школу мастацтваў (1929). Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР (1929—1936). Браў удзел у мастацкіх выстаўках з 1929 года. Працаваў у сцэнаграфіі, кніжнай і станковай графіцы.
Пахаваны на мінскіх Чыжоўскіх могілках[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аформіў спектаклі ў тэатры імя Я. Купалы («Партызаны» (1938) і «Мілы чалавек» (1945) К. Крапівы, «Паўлінка» (1944) і «Прымакі» (1944) Я. Купалы, «Позняе каханне» А. Астроўскага (1944), «Маладая гвардыя» А. Фадзеева (1947), «Спадарыня міністэрка» Б. Нушыча (1956), «Востраў Афрадыты» А. Парніса (1960)); у тэатры імя Я. Коласа («Ірынка» К. Чорнага (1941)); у Рускім тэатры БССР («Карчмарка» К. Гальдоні (1951) і «Шальныя грошы» А. Астроўскага (1951)).
Жонка — актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Вера Пола. Пасля смерці мужа была ініцыятарам яго персанальнай выстаўкі, якая адбылася ў 1974 годзе ў Мінску, у будынку Саюза мастакоў БССР на Цэнтральнай плошчы. У дзвюх невялічкіх выставачных залах атрымалася змясціць амаль чацвёртую частку з прадстаўленых работ — малюнкаў, эстампаў, плакатаў, жанравых кампазіцый, партрэтаў, нацюрмортаў.
Зноскі
- ↑ Чыжоўскiя могiлкi. Нечаканыя сустрэчы . Наша Ніва. Праверана 15 верасня 2023.(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Малкин Борис Евсеевич Архівавана 3 снежня 2013.
- Нарадзіліся 26 студзеня
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Нарадзіліся ў Прылуцкім павеце
- Памерлі 20 лістапада
- Памерлі ў 1972 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Чыжоўскіх могілках
- Выпускнікі Нацыянальнай акадэміі выяўленчага мастацтва і архітэктуры
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі СССР
- Мастакі Беларусі
- Члены Саюза мастакоў БССР
- Мастакі XX стагоддзя
- Сцэнографы Беларусі
- Мастакі-ілюстратары Беларусі
- Яўрэйскія мастакі