Беларуска-расійскі слоўнічак Каспяровіча
Беларуска-расійскі слоўнічак Каспяровіча | |
---|---|
Аўтар | Мікалай Іванавіч Каспяровіч |
Мова арыгінала | беларуская |
Выдавецтва | Віцебскае акруговае таварыства краязнаўства |
Выпуск | 1925 |
Месца публікацыі | Віцебск |
«Беларуска-расійскі слоўнічак» — перакладны слоўнік, складзены краязнаўцам Мікалаем Каспяровічам. Выдадзены ў 1925 годзе ў Віцебску Віцебскім акруговым таварыствам краязнаўства тыражом 2500 асобнікаў[1]. Змяшчае каля 1,5 тысяч слоўнікавых артыкулаў[2].
Побач з агульнаўжывальнымі беларускімі літаратурнымі словамі даволі часта сустракаюцца і навуковыя тэрміны штучнага ўтварэння, і вузкамясцовыя дыялектызмы[1].
Паводле сведчання самога аўтара, слоўнік быў укладзены на матэрыяле выпускаў «Беларускай навуковай тэрміналогіі» (1922—1924), «Невялічкага беларуска-маскоўскага слоўніка» (1921) Максіма Гарэцкага, «Беларускага лемантара» (1922) Сцяпана Некрашэвіча і паслякастрычніцкай беларускай мастацкай літаратуры[1].
На думку І. Германовіча, слоўны пераклад на рускую мову зроблены ўдала, і толькі ў асобных выпадках дапушчаныя сэнсавыя недакладнасці. Слоўнік адыграў станоўчую ролю ў справе беларусізацыі навучальных і культурна-грамадскіх устаноў Віцебшчыны, толькі што ўключанай у склад БССР[1].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуска-расійскі слоўнічак / М. І. Каспяровіч. — Віцебск : выданне Віцебскага акруговага таварыства краязнаўства, 1925. — 55, [1] с. ; 18 см. — 2500 экз.
Зноскі
- ↑ а б в г Іван Германовіч. Мікола Каспяровіч. Жыццё і дзейнасць // Пра час «Узвышша». Матэрыялы навуковых канферэнцый, узвышаўскіх чытанняў (Мінск. 1999—2002) / Рдкал.: Г. В. Запартыка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелНДІДАС. 2002 — С. 53—58. — 167 с.
- ↑ Дзмітрый Дзятко. ПЕРЫЯДЫЗАЦЫЯ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ ЛЕКСІКАГРАФІІ XIII — ПАЧАТАК XX СТ. Працяг. Пачатак у № 3, 4 // «Роднае слова» № 6, 2017
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Германовіч. Мікола Каспяровіч. Жыццё і дзейнасць // Пра час «Узвышша». Матэрыялы навуковых канферэнцый, узвышаўскіх чытанняў (Мінск. 1999—2002) / Рдкал.: Г. В. Запартыка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелНДІДАС. 2002 — С. 53—58. — 167 с.