Беларуская драматычная майстроўня
Выгляд
Белару́ская драматы́чная майстро́ўня — аматарская тэатральная студыя ў Вільні ў 1922—1925 гадах.
Мела на мэце папулярызацыю беларускай тэатральнай культуры ў Заходняй Беларусі, спрыяла станаўленню прафесійнага тэатра. Складалася з вучняў і настаўнікаў Віленскай беларускай гімназіі. Кіраўнікі — А. Канчэўскі, М. Красінскі, А. Міхалевіч, Л. І. Родзевіч. Рэпертуар вызначаўся вострай сацыяльнай скіраванасцю: «На Палессі», «Раскіданае гняздо» Я. Купалы, «Лес шуміць» Ф. Аляхновіча (паводле У. Караленкі), «Апошняе спатканне» У. Галубка. Праграма ўключала выступленне хору, танцы, мастацкае чытанне беларускіх вершаў. Спыніла існаванне з-за рэпрэсій польскіх улад і матэрыяльных цяжкасцей[1].
Зноскі
- ↑ А. А. Лабовіч. Беларуская драматычная майстроўня // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. — С. 372.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- А. А. Лабовіч. Беларуская драматычная майстроўня // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 410. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.