Перайсці да зместу

Беларускі хіп-хоп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беларускі хіп-хоп — музыка ў жанры хіп-хоп, запісаная ў Беларусі альбо за мяжой на беларускай мове.

Адным з першых беларускіх рэп-рэлізаў быў самвыдатаўскі рускамоўны альбом гурта «Удар Банды» 1995 года пад назвай «Кровный запах», які быў запісаны адным дублем на двухкасетным магнітафоне. Мінская рэп-тусоўка 1990-х адзначана перыядычнымі канцэртамі ў клубах, актавых залах ДК, дыскатэках з удзелам такіх выканаўцаў як Хлоп-Ч, «L.A. KoSSta» і чальцоў групіроўкі «Minsk Zoo».[1] У 1999 годзе рэп на беларускай мове амаль поўнасцю адсутнічаў, таму запісаны далёкім ад хіп-хоп культуры Аляксандрам Памідоравым трэк «Цуд на Каляды» стаў хітом і круціўся на беларускіх радыёстанцыях.[2]

Знакавым для развіцця беларускамоўнага рэпу стаў выхад на лэйбле «БМАgroup» зборніка «Пасадзіў DEAD RAPку» ў 2004 годзе.[3] Выбітнымі прадстаўнікамі беларускай хіп-хоп сцэны ў 2000-я былі Vinsent, «Чырвоным па Белым», «Нестандартный Вариант», «PANaNieba», «Lunclan», Серёга. У 2009 годзе Vinsent выдаў дэбютны альбом «Пачатак», які можна лічыць адным з першых беларускамоўных рэп-альбомаў[4].

Прадстаўнікамі сучаснай беларускай хіп-хоп сцэны з’яўляюцца Gleboki Smak,[5] «Belaroots», Zeman, Angst, Aikko, Lastend, Вожык,[6] Какора, Бакей, Murovei.[7]

Зноскі

  1. Чернухо, Александр. И другого рэпа нет. Минская хип-хоп-тусовка девяностых: от «Площади Айскьюба Коласа» до дискотеки «Восьмерка» (руск.). Onliner.by (20 кастрычніка 2015). Праверана 11 ліпеня 2022.
  2. Marcinkievich. 10 лучших композиций беларускоязычного рэпа! (руск.). 1863x (25 мая 2017). Праверана 9 ліпеня 2022.
  3. Короткевич был, есть, будет рэпером! (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (11 мая 2010). Праверана 15 ліпеня 2022.
  4. Vinsent «Пачатак» (руск.). Experty.by (2 красавіка 2009).
  5. Gleboki Smak. Так гучыць сучасны беларускі рэп (недаступная спасылка). Беларускае Радыё Рацыя. Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2022. Праверана 9 ліпеня 2022.
  6. Belaroots i Вожык – беларускі хіп-хоп у Віцебску . Будзьма беларусамі!. Праверана 10 ліпеня 2022.
  7. 20 молодых музыкантов Беларуси, которых обязательно надо послушать (руск.). CityDog (29 ліпеня 2020). Праверана 11 ліпеня 2022.