Боцікі шарсцістагубыя
Боцікі шарсцістагубыя | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. I катэгорыя (CR) |
Боцікі шарсцістагубыя[3], Мышабой[4] (Aconitum lasiostomum) — кветкавая расліна роду Боцікі (Aconitum) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая травяністая расліна з прамым сцяблом вышынёй да 1,5 м і 3—5-далонепадобна рассечаным чаргаваным лісцем. Долі ліста шырокія клінападобныя, разыходныя. Ніжняе лісце (2—4) на доўгіх голых ці апушаных чаранках, верхняе — кароткачаранковае або сядзячае. Суквецце — густая гронка даўжынёй 20—30 см з жаўтаватых кветак. Шлём пакрыты кароткімі кучаравымі валаскамі. Сярэднія долі калякветніка барадатыя. Плод — шматнасенная, апушаная лістоўка.
Арэал і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Распаўсюджаны ў стэпавай і лесастэпавай зонах Усходняй Еўропы. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах за паўночна-заходняй мяжой арэала. Месцы росту: берагі рэк, парослыя хмызняком. Расце невялікімі групамі або адзінкавымі экзэмплярамі.
Цвіце ў чэрвені—жніўні, пладаносіць у жніўні—верасні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.
Таксанамія
[правіць | правіць зыходнік]Від Боцікі шарсцістагубыя ўваходзяць у род Боцікі (Aconitum) трыбы Delphinieae падсямейства Ranunculoideae сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae) парадку Казяльцовакветныя (Ranunculales).
яшчэ чатыры падсямействы (па Сістэме APG II) |
яшчэ 2 роды | |||||||||||||||
сямейства Казяльцовыя | трыба Delphinieae | від Боцікі шарсцістагубыя | ||||||||||||||
парадак Казяльцовакветныя | падсямейства Ranunculoideae | род Боцікі |
||||||||||||||
яшчэ дзесяць сямействаў (па Сістэме APG II) |
яшчэ восем трыб (па Сістэме APG II) |
яшчэ ад 250 да 300 відаў | ||||||||||||||
Значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Дэкаратыўная і ядавітая расліна[5].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927
- ↑ Сергей Бесараб Ядовитые декоративные растения в саду и огороде. Справочник // Хабр — habr.com, 23 ліпеня 2021, 14:58
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бо́цікі, аканіт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 225. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
- Траццякоў Д. І., Манкевіч В. І. Бо́цікі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 319. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Aconitum L. — Борец, Аконит // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 46, 50. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Борец шерстистоустый — Aconitum lasiostomum: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)