Перайсці да зместу

Брандэнбургскія вароты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Брандэнбургскія вароты
ням.: Brandenburger Tor
Брандэнбургскія вароты, від з усходняга боку
Брандэнбургскія вароты, від з усходняга боку
52°30′59″ пн. ш. 13°22′40″ у. д.HGЯO
Краіна  Германія
Горад Берлін
Тып будынка Брама
Архітэктурны стыль берлінскі класіцызм
Архітэктар Карл Готгард Лангганс[d]
Дата заснавання 1791
Будаўніцтва 17891791 гады
Вышыня 26 м
Матэрыял пясчанік[1]
Сайт visitberlin.de/en… (англ.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Брандэнбургскія вароты або Брандэнбургская брама (ням.: Brandenburger Tor) — архітэктурны помнік у Берліне (Германія).

Самы знакаміты сімвал Берліна і Германіі. Доўгі час былі сімвалам падзелу Германіі і Берліна, а пасля 1989 года сталі ўвасабленнем уз’яднання краіны.

Брадэнбургскія вароты — адзіныя гарадскія вароты Берліна, якія захаваліся, іх першапачатковая назва — Вароты міру. Пабудаваны Карлам Готгардам Ланггансам у 1789—1791 гадах і былі першым значным творам у стылі берлінскага класіцызму. Узорам для Брадэнбургскіх варот былі прапілеі Акропаля ў Афінах.

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]

Увечары 8 мая 2020 года культурная арганізацыя Kulturprojekte Berlin[de] правяла акцыю, прымеркаваную да 75-й гадавіны заканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе. Светлавой праекцыяй на варотах падзякавалі воінам краін-саюзніц за вызваленне ад нацызму. Слова «Дзякуй» з’явілася на беларускай, рускай, англійскай, французскай, нямецкай, украінскай і польскай мовах[2][3].

Зноскі