Брашанціт
Брашанціт | |
---|---|
Формула | Cu4SO4(OH)6 |
Колер | смарагдава-зялёны да цёмна-зялёнага |
Празрыстасць | празрысты |
Цвёрдасць | 3,5-4 |
Брашанціт або крызувігіт[1] (фр.: brochantite — па імені французскага мінеролага Андрэ Жана Франсуа Мары Брашана дэ Вільера) — мінерал класа сульфатаў Cu4SO4(OH)6. Змяшчае 69-70 % CuO.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Крышталізуецца ў манакліннай сістэме. Крышталічная структура субслоістая. Колер смарагдава-зялёны да цёмна-зялёнага; празрысты. Спайнасть дасканалая. Цвёрдасць 3,5-4[2]. Шчыльнасць 3800-4100 кг/м3.
Формы вылучэння: ігольчастыя крышталі, дробнакрышталічныя друзы, нацёкавыя формы кудзелістай будовы. Утвараецца ў зонах акіслення радовішчаў медных сульфідных руд, ва ўмовах гарачага сухога клімату, дзе сустракаецца сумесна з малахітам, азурытам, купрытам, хрызаколай і іншымі.
Згодна з артыкулам акадэміка Ф. Ю. Левінсона-Лесінга ў «ЭСБЭ», у сальфатарах Крызувіга ў Ісландыі знаходзілася адно з «лепшых» (на пачатак XX стагоддзя) радовішчаў мінерала, адкуль і пайшла яго другая назва «крызувігіт», якая амаль не выкарыстоўваецца ў цяперашні час.
Зноскі
- ↑ Левинсон-Лессинг Ф. Ю. Брошантит // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ Брошантит // Малый энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 4 томах. — СПб., 1907—1909.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)