Азурыт
| Азурыт | |
|---|---|
| | |
| Формула | Cu3(СО3)2(ОН)2 |
| Статус IMA | grandfathered mineral (G)[d][1] |
| Фізічныя ўласцівасці | |
| Колер | сіні, лазурны, ультрамарынавы |
| Колер рысы | сіні |
| Бляск | шкляны |
| Празрыстасць | ад празрыстага да непразрыстага |
| Цвёрдасць | 3,5—4 |
| Спайнасць | дасканалая |
| Злом | ракавісты |
| Шчыльнасць | 3,77 г/см³ |
| Сінгонія | манаклінная |
| Крышталічная рашотка | a = 5Å b = 5.84Å c = 10.35Å β = 92.33° |
Азуры́т[2] — мінерал з класа карбанатаў, асноўны карбанат медзі, Cu3(СО3)2(ОН)2/
Крышталізуецца ў манакліннай сінгоніі. Мае 53,3 % медзі. Утварае шчоткі і друзы пераважна дробных крышталёў, агрэгаты, канкрэцыі, шчыльныя масы, зямлістыя намнажэнні. Колер цёмна-сіні, васільковы, блакітны. Празрысты да паўпразрыстага. Цвёрдасць 3,5—4 па шкале Моаса. Шчыльнасць 3,8 г/см³. Крохкі.
Тыповы мінерал зон акіслення меднарудных жылаў. Пры далейшым акісленні ператвараецца ў малахіт.
Назва паходзіць ад персідскай назвы lazhward, што азначае сіні колер.
Радовішчы
[правіць | правіць зыходнік]Радовішчы азурыту маюцца ў Расіі (Урал), Казахстане, Афрыцы, Марока, а таксама ў ЗША, Кітаі, Францыі[3], Аўстраліі.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Выкарыстоўваецца ў ювелірнай справе, у якасці вырабнога каменя. З’яўляецца аб’ектам калекцыяніравання. Другасная руда медзі. Выкарыстоўваецца ў вытворчасці сіняй фарбы.
Зноскі
- ↑ International Mineralogical Association - Commission on new minerals, nomenclature and classification The IMA List of Minerals (February 2013) — 2013.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1.
- ↑ Азурит // Кристаллов. Net (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Азурыт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Азурит // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 25. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Азурыт на Вікісховішчы |
- Азурит // Кристаллов. Net (руск.)
- Азурит // Каталог Минералов. Ru (руск.)
- Азурыт на сайце mindat.org (англ.)
- Азурыт на сайце Webmineral.com (англ.)