Купрыт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Купры́т, чырвоная медная руда — мінерал класа прыродных аксідаў, аксід медзі Cu2O. Упершыню апісаны ў 1845 годзе[1].

У склад мінерала ўваходзяць 88,8 % медзі, 11,2 % кіслароду[1]. Дамешкі цынку, жалеза, волава, свінцу, кадмію.

Крышталізуецца ў кубічнай сінгоніі. Утварае шчыльныя агрэгаты. Крышталі празрыстыя і паўпразрыстыя, маюць чырвоны колер з адценнямі. Цвёрдасць 3,5—4 па шкале Моаса. Шчыльнасць 6,1 г/см³. Крохкі.

Утвараецца ў верхніх акісленых частках медных жыл. Радовішчы купрыту ў Германіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Казахстане, Перу, Расіі (на Урале і Алтаі[1]), Чылі і інш.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Купрыт выкарыстоўваецца ў якасці руды на медзь.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]