Перайсці да зместу

Брыганціна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паруснае ўзбраенне брыганціны

Брыганціна (італ.: brigantino — шхуна-брыг, brigantina - бізань) — двухмачтавае паруснае судна са змяшаным парусным узбраеннем - прамымі парусамі на пярэдняй мачце (фок-мачта) і з касымі на задняй (грот-мачта). Першапачаткова брыганціны абсталёўваліся вёсламі.

У XVI-XIX стагоддзях двухмачтавыя брыганціны, як правіла, выкарыстоўваліся піратамі (італ. brigante - разбойнік, пірат). Былі распаўсюджаныя ва ўсіх рэгіёнах - ад Міжземнага мора да Ціхага акіяна. Узбраенне брыганціны не перавышала 20 гармат. Сучасныя брыганціна — двухмачтавае паруснае судна з фок-мачтай, якая мае ўзбраенне, як у брыга, і грот-мачтай з касымі парусамі, як у шхуны - грота-трыселем і топселем. Брыганціны з бермудскім гротам ў наш час, відаць, не існуюць, хоць спасылкі на сам факт іх існавання сустракаюцца.