Перайсці да зместу

Буквіца (род раслін)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Буквіца

Буквіца лекавая (Betonica officinalis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Betonica L. (1753)

Сінонімы
Тыпавы від
Betonica officinalis L.
Виды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  694344
EOL  2893683
GRIN  g:13634
IPNI  20689-1

Бу́квіца[3][4] (Betonica) — род кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 1 м з кароткім карэнішчам. Сцябло прамастойнае, простае або слаба галінастае, апушанае. Лісце простае. Ніжняе лісце на чаранках, звычайна ў прыкаранёвай разетцы. Сцябловае лісце амаль сядзячае, супраціўнае, пілавата-гародчатае па краі. Кветкі ліловага, ружовага, жоўтага колеру, у канцавых коласападобных суквеццях. Вяночак двухгубы. Верхняя губа прамая, выгнутая, трохлопасцевая, з шырокай сярэдняй лопасцю. Чашачка трубчаста-званочкавая, з завостранымі зубцамі. Плод — чатырыхарэшак.

Betonica officinalisБуквіца лекавая. Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Лекавыя, дэкаратыўныя і меданосныя расліны.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Расліны роду распаўсюджаны амаль ва ўсіх рэгіёнах зямнога шара, акрамя Антарктыды і Аўстраліі[3][4]. На тэрыторыі Беларусі 1 дзікарослы від — буквіца лекавая (Betonica officinalis)[3][4] і 2 інтрадуктаваныя віды — буквіца буйнакветная (Betonica macrantha) і буквіца аблісцелая (Betonica betoniciflora)[3].

Род налічвае каля 30[3][4] (каля 15[5]) відаў.

Паводле інфармацыі з сайта World Flora Online (WFO) род налічвае 10 відаў:

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в г д БелЭн 1996.
  4. а б в г ЭПБ 1983.
  5. Буквица (Betonica) // Энциклопедия декоративных садовых растений (руск.)