Пасля таго, як войска Януша Радзівіла 12 жніўня 1654 года ў бітве пад Шкловам нанесці паражэнне арміі князя Чаркаскага, гетман з 5-тысячным войскам вырашыў стрымаць наступленне другой расійскай арміі на чале з Трубяцкім (каля 15 тыс. чалавек), якая 20 жніўня пераправілася на правы бераг Дняпра.
Радзівіл рушыў пад Шапялевічы, тут падчас пераправы стрымаў перадавыя маскоўскія атрады, аднак пасля падыходу галоўных сіл маскоўская пяхота заняла Шапялевічы, а кавалерыя пад яе прыкрыцем пачала абыходзіць войскі Радзівіла з фланга. Спроба контратакі не ўдалася. 25 жніўня пяхота Радзівіла пацярпела паражэнне і адступіла, абоз і артылерыя былі захоплены праціўнікам. Таксама захоплены сцяг і карэта параненага Радзівіла, які ледзь выратаваўся сам.
У Рэчы Паспалітай больш не засталося сілаў паміж Дняпром і Бярэзінай. Паражэнне пры Шапялевічах абумовіла хуткае падзенне Смаленска (гл. Аблога Смаленска, 1654). Армія Вялікага княства Літоўскага перастала існаваць як арганізаваная вайсковая сіла, але ўжо ў верасні 1654 года Януш Радзівіл абвясціў, што вялікалітоўскае армія зноў гатова да баявых дзеянняў.
Зноскі
↑Bobiatyński K. «Od Smoleńska do Wilna. Wojna Rzeczypospolitej z Moskwą 1654-1655». 2004. Inforteditions