Перайсці да зместу

Васіль Фёдаравіч Пятроў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з В. Ф. Пятроў)
Васіль Фёдаравіч Пятроў
руск.: Василий Фёдорович Петров
Дата нараджэння 26 сакавіка 1903(1903-03-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 ліпеня 1990(1990-07-05) (87 гадоў)
Грамадзянства  Расійская імперыя,  СССР
Навуковая сфера эпізааталогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар ветэрынарных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»
заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Васіль Фёдаравіч Пятроў[1] (руск.: Василий Фёдорович Петров; 26 сакавіка 1903, Чэбаксары — 5 ліпеня 1990[2]) — вучоны ў галіне эпізааталогіі, доктар ветэрынарных навук (1954), прафесар (1955), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1968). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Нарадзіўся ў горадзе Чэбаксары. У 1926 годзе скончыў Казанскі ветэрынарны інстытут. У 1926—1930 гг. працаваў ветэрынарным урачом у Татарскай АССР, у 1930—1937 гг. асістэнтам кафедры эпізааталогіі Казанскага ветэрынарнага інстытута і старэйшым навуковым супрацоўнікам эпізаатычнага аддзела Казанскага навукова-даследчага ветэрынарнага інстытута. З 1937 года ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце на пасадзе загадчыка кафедрай эпізааталогіі. У 1938 годзе быў арыштаваны, у 1940 — рэабілітаваны[2]. З 1942 года дацэнт кафедры ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны быў мабілізаваны ў дзеючую армію. Пасля дэмабілізацыі з 1946 года працягваў працу ў інстытуце, дзе да 1973 года займаў пасаду загадчыка кафедрай эпізааталогіі, у 1973—1978 гг. — прафесара, кансультанта кафедры. Адначасова ў 1955—1960 гг. на пасадзе прарэктара па навуковай рабоце. У снежні 1978 года выйшаў на пенсію[3].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па эпізааталогіі, патагенезе і тэрапіі інфекцыйных захворванняў жывёл. Займаўся пытаннямі адначасовай вакцынацыі ад некалькіх хвароб. У 1954 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Аллергия при роже свиней и её значение в патогенезе и диагностике заболевания». Аўтар больш за 70 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій[3]. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 2 доктарскія і 8 кандыдацкіх дысертацый[3].

Сярод апублікаваныз прац:

  • Рожа свиней. — Мн., 1963.;
  • Одновременная вакцинация животных против нескольких инфекций. — Мн., 1963.

Узнагароды і званні

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі