Вале-д’Аостаўскі ўніверсітэт
Вале-д’Аостаўскі ўніверсітэт | |
---|---|
італ.: Università della Valle d'Aosta | |
Арыгінальная назва | італ.: Università della Valle d'Aosta |
Заснаваны | 2000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Аоста |
Сайт | univda.it |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вале-д’Аостаўскі ўніверсітэт (італ.: Università della Valle d'Aosta) — італьянская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Аоста ў рэгіёне Вале-д’Аоста.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Будынак універсітэта быў урачыста адкрыты ў студзені 1999 года, пасля чаго ўстанова была заснавана 18 верасня 2000 года. Дазвол Міністэрства адукацыі Італіі на адукацыйную дзейнасць быў атрыманы 31 кастрычніка 2000 года, а першыя заняткі пачаліся ў 1999/2000 навучальным годзе.
Стварэнне ўніверсітэта стала адказам на асаблівасці шматмоўнай і полікультурнай сітуацыі ў Вале-д’Аоста. Пасля ўвядзення абавязку мець дыплом аб вышэйшай адукацыі для таго, каб працаваць настаўнікам пачатковых класаў, неабходна было мець універсітэт у рэгіёне, які, у дадатак да звычайнай падрыхтоўкі настаўнікаў пачатковых класаў, гарантаваў бы належную моўную падрыхтоўку, каб мець магчымасць выкладаць французскую мову ў Вале-д’Аоста і нямецкую мову ў даліне Грэсана (у дадатак да французскай).
Згодна са статутам універсітэта, пасаду прэзідэнта ўніверсітэта займае прэзідэнт аўтаномнага рэгіёна Вале-д’Аоста.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вале-д’Аостаўскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы