Рэджа-Калабрыйскі ўніверсітэт для іншаземцаў імя Дантэ Аліг’еры
Рэджа-Калабрыйскі ўніверсітэт для іншаземцаў імя Дантэ Аліг’еры | |
---|---|
італ.: Università per stranieri "Dante Alighieri" di Reggio Calabria | |
![]() | |
Арыгінальная назва | італ.: Università per stranieri "Dante Alighieri" di Reggio Calabria |
Заснаваны | 1984 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Рэджа-Калабрыя |
Сайт | unidarc.it |
Рэджа-Калабрыйскі ўніверсітэт для іншаземцаў імя Дантэ Аліг’еры (італ.: Università per stranieri "Dante Alighieri" di Reggio Calabria) — італьянская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Рэджа-Калабрыя.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт паўставў па ініцыятыве мясцовага Таварыства Дантэ Аліг’еры і кансорцыума ўніверсітэтаў для іншаземцаў і быў заснаваны ў 1984 годзе з мэтай распаўсюджвання ведаў аб італьянскай мове і культуры. Універсітэт мае адзіны дэпартамент сацыяльных навук і адукацыі Міжземнамор’я, а таксама вышэйшую школу, арыентаваную на павышэння кваліфікацыі настаўнікаў і выкладчыкаў італьянскай мовы і культуры для замежнікаў. Універсітэт размяшчаецца ў палацы Гаэтана Катаноза, гістарычным будынку, размешчаным на вуліцы Віа-дэль-Тарыёнэ ў горадзе Рэджа-Калабрыя.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы