Перайсці да зместу

Валянцін Бакфарк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянцін Бакфарк
Род дзейнасці кампазітар, лютніст
Дата нараджэння каля 1507[1][2][…] ці 1507
Месца нараджэння
Дата смерці 15 жніўня 1576(1576-08-15)[3]
Месца смерці
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Валянцін Грэф Бакфарк на тытульным аркушы, надрукаванай у Ліёне «Intabulatura» (1553)
В. Бакфарк, «Harmoniarum musicarum in usum testudinis factarum, tomus primus», Кракаў, 1565 (тытульны аркуш)

Валянцін Грэф Ба́кфарк[4], або Ба́лінт Ба́кфарк (венг.: Bálint Bakfark, Bacfarc , Bakfarc , Bakfarkh , Bakffark , Backuart; жнівень 1506 або 1507, г. Брашо, Трансільванія (цяпер Брашоў, Румынія) — 13 або 22 жніўня 1576) — кампазітар і лютніст эпохі Адраджэння. Значную частку жыцця правёў у Вялікім Княстве Літоўскім.

Напачатку працаваў у Трансільваніі, Францыі і, магчыма, у Італіі. 3 12 чэрвеня 1549 прыдворны лютніст вялікага князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта Аўгуста. Пасля смерці Барбары Радзівіл выехаў у Каралявец да герцага Альбрэхта, які выдаткаваў пенсію для яго жонкі Кацярыны з Нарбутаў і дзяцей[4].

У час гастроляў Бакфарк па Еўропе у Ліёне у 1553 годзе выйшаў яго 1-ы друкаваны збор твораў. У 15541565 гадах жыў і працаваў у Вільні, падрыхтаваў 2-і збор твораў, прысвечаны Жыгімонту Аўгусту (выдадзены у Кракаве)[4]. У 1560-х гадах было выкрытана, што Бакфарк шпіёніў і інфармаваў пра сітуацыю пры польскім каралеўскім двары герцага Прусіі Альбрэхта. У сувязі з гэтым страціў давер і заступніцтва караля, яго дом у Вільні ў 1566 годзе быў знесены, а сам ён бег у Познань, а затым у Вену.

3 1566 жыў пры імператарскім двары у Вене, потым у Венгрыі. У 1571 годзе пераехаў у Падую, дзе працаваў да сваёй смерці[4].

Творчасць Бакфарка — адно з найвялікшых дасягненняў еўрапейскай лютневай музыкі XVI ст. Віртуознае валоданне тэхнікай ігры на лютні Бакфарк выкарыстоўваў пры стварэнні фантазій, рычэкараў, у т.л. складаных поліфанічных кампазіцый, транскрыпцый сачыненняў аўтарства іншых кампазітараў эпохі. У сваіх творах ён рэалізоўваў цэласныя архітэктанічныя канцэпцыі, у якіх спалучалікя фармальныя элементы позняга матэта з песеннымі, характэрнымі для канцоны і мадрыгала[4].

Зноскі

  1. Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Bálint Bakfark // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bakfark Bálint // Magyar életrajzi lexikon / пад рэд. K. ÁgnesBudapest: Akadémiai Kiadó, 1967. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б в г д ЭнцВКЛ 2005.