Перайсці да зместу

Вапнаўка пучкаватая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вапнаўка пучкаватая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gypsophila fastigiata L., Sp. Pl. 1: 407 (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1137859
EOL  5205463
GRIN  t:315596
IPNI  154462-1
TPL  kew-2836661

Вапнаўка пучкаватая[3][4] (Gypsophila fastigiata) — від кветкавых раслін роду Вапнаўка (Gypsophila) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae), распаўсюджаны ў Еўропе. Апісаны як эндэмік Падольскага ўзвышша, Gypsophila dichotoma Besser з’яўляецца сінонімам Gypsophila fastigiata L.

Шматгадовая травяністая расліна 10—60 см вышынёй. Лісце авальна-ланцэтнае, тупое, часам коратка завостранае. Чашачкі шырока званочкавыя, 1,5—2,5 мм даўжынёй. Пялёсткі бледна-ружовыя, часам бялёсыя, 3—4 мм даўжынёй. Каробачкі прыкметна даўжэй чашачак[4]. Сцёблы ад аслабленых да ўзыходзячых, галіны суквецця з залозістымі валасінкамі. Лісце супраціўнае, без хвосціка. Ліставыя пласціны з цэлымі бакамі, 1-жылкавыя, голыя, блакітнавата-зялёныя. Суквецце даволі шчыльнае, шматкветнае. Пялёсткаў 5. Чашачка 5-лісточкавая, бела-паласатая, з залозістымі валасінкамі. Тычынак звычайна 10. Плод — 4-клапанная каробачка[5].

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны ў Еўропе акрамя захаду і Балкан[6][7][8].

Ва Украіне від расце ў светлых лясах, на камяністых схілах — на Палессі, Прыкарпацці (паміж Днястром і Прутом), нярэдка; у паўночна-заходнім лесастэпе, спарадычна[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 62. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наукова думка. — С. 78. (руск.) (укр.)
  5. NatureGate. Праверана 11.06.2019. (англ.)
  6. Plants of the World Online — Kew Science. Праверана 11.06.2019. (англ.)
  7. Germplasm Resources Information Network. Праверана 11.06.2019. (англ.)
  8. Euro+Med Plantbase. Праверана 11.06.2019. (англ.)