Вапнаўка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вапнаўка
Gypsophila repens a1.jpg
Gypsóphila répensтыпавы від роду Вапнаўка.
Агульны выгляд групы квітнеючых раслін
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gypsophila L., 1753

Сінонімы
Тыпавы від
Даччыныя таксоны
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  20289
NCBI  146094
EOL  59327
GRIN  g:5272
IPNI  6285-1

Вапна́ўка (лац.: Gypsóphila) — род кветкавых раслін сямейства гваздзіковых. Больш за 120 відаў.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ў Еўропе, Азіі і Аўстраліі (1 від). На Беларусі 7 відаў: 2 дзікарослыя — вапнаўка мяцёлчатая (Gypsophyla paniculata), расце па дарогах і чыгунках, на ўзлесках хваёвых лясоў і дзюнах, вырошчваецца ў культуры, і вапнаўка пучкаватая (Gypsophyla fastigiata), расце ў сухіх і светлых хваёвых барах, на ўзлесках, мелавых агаленнях і ўздоўж дарог; 2 занесеныя — вапнаўка пранізаналістая (Gypsophyla perfoliata) і вапнаўка чорнакаранялістая (Gypsophyla scorzonerifolia), растуць па чыгунках, на сметніках; З інтрадукаваныя — вапнаўка зграбная (Gypsophyla elegans), вапнаўка найвышэйшая (Gypsophyla altissima) і вапнаўка ціхаакіянская (Gypsophyla pacifica), растуць у кветніках, садах, часам як здзічэлыя на газонах.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шмат- і аднагадовыя травяністыя расліны, радзей паўкусты з прамастойным, узыходным і распасцёртым, пераважна моцна разгалінаваным (ёсць шарападобныя, т.зв. «перакаціполе», і падушкападобныя формы) сцяблом. Лісце дробнае, суцэльнае, сядзячае, ад лінейна-ланцэтнага да ланцэтна-яйцападобнага. Кветкі дробныя, белыя, лілова-чырвоныя ці ружовыя, у складаных мяцёлчатых і шчыткападобных суквеццях. Плод — аднагнездавая каробачка. Дэкаратыўныя, тэхнічныя, лекавыя і меданосныя расліны.

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Род уключае больш за 150 відаў[3].

Некаторыя віды

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. The Plant List: Gypsophila
  4. NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Gypsophila L. (англ.)  (Праверана 17 лютага 2010)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]