Васіль Іванавіч Лузгін
Васіль Іванавіч Лузгін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Ціхан Кісялёў Аляксандр Аксёнаў |
||||||
Папярэднік | Мікалай Аўхімовіч | ||||||
Пераемнік | Глеб Крывулін | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
12 (25) лютага 1914 |
||||||
Смерць |
1998 |
||||||
Адукацыя | Вышэйшая партыйная школа пры ЦК УКП(б) (1949) | ||||||
Узнагароды |
Васі́ль Іва́навіч Лузгі́н (12 (25) лютага 1914, Дрымаўшчына Сенненскага павета Магілёўскай губерні, Расійская імперыя, цяпер Чашніцкі раён — 1998, Мінск) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камсамольска-маладзёжнага падполля і партызанскага руху ў часы Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Віцебскай вобласці, міністр сацыяльнага забеспячэння БССР (1973—1982).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Член УКП(б) з 1939 года.
З 1937 года на пасадзе сакратара Чашніцкага раённага камітэта ЛКСМ Беларусі.
З 1939 года — сакратар Магілёўскага абласнога камітэта ЛКСМБ, с пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ў Палітычным упраўленні Цэнтральнага фронта.
У сакавіку 1942 года абраны на пасаду Першага сакратара Віцебскага падпольнага абкама ЛКСМБ, член Віцебскага падпольнага абкама КПБ.
У 1944—1946 гадах — сакратар ЦК ЛКСМ Беларусі, з 1949 года на партыйнай рабоце — інспектар ЦК КПБ, другі сакратар Пінскага абкама КПБ, першы сакратар Драгічынскага райкама КПБ.
У 1959 годзе быў прызначаны намеснікам міністра, а ў 1973—1982 гадах быў міністрам сацыяльнага забеспячэння Беларускай ССР.
Кандыдат у члены ЦК КПБ (1952—1954), член ЦК КПБ (1954—1960). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1955—1963, 1975—1985).
Творы
[правіць | правіць зыходнік]У суаўтарстве з Я. А. Жыляніным і І. Б. Пазняковым напісаў кнігу «Без линии фронта», выдадзеную ў 1975 годзе.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Нарадзіліся 25 лютага
- Нарадзіліся ў 1914 годзе
- Нарадзіліся ў Сенненскім павеце
- Памерлі ў 1998 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання
- Члены ЦК КПБ
- Члены Рэвізійнай камісіі КПБ
- Міністры сацыяльнага забеспячэння БССР
- Другія сакратары Пінскага абкама КПБ
- Першыя сакратары райкамаў КПБ
- Нарадзіліся ў Чашніцкім раёне