Перайсці да зместу

Вердаміцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вердаміцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Свіслацкі раён
Уключае 21 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Вердамічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 827
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Ве́рдаміцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Вердамічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Палонкаўскі сельсавет у складзе Свіслацкага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Палонка. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Агародніцкага сельсавета[1], 12 кастрычніка 1960 года — тэрыторыя скасаванага Велікасельскага сельсавета[2]. 2 снежня 1961 года сельсавет перайменаваны ў Вердаміцкі, цэнтр перанесены ў вёску Вердамічы, да сельсавета далучана частка скасаванага Грынкоўскага сельсавета (вёскі Вялікія Міхалкі, Малыя Міхалкі, Юшкавічы)[3]. У 1964 годзе ў склад сельсавета з Міхайлаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Малыя Баброўнікі, Верабейкі, Вілейшы, Даўнары і Скраблы)[4]. 15 лістапада 1971 года скасаваны вёскі Галабуды (злілася з вёскай Агароднікі), Салаўі (злілася з вёскай Манчыцы), Духі (злілася з вёскай Казейкі), хутар Малая Свянціца[5]. 23 лютага 1976 года ў склад сельсавета з Поразаўскага пассавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Вялікія Баброўнікі, Вялікая Каланая, Малая Каланая, Наркавічы, Сакольнікі, Стасюцічы і хутары Сакольнікі), у склад Свіслацкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Казейкі, Монтаўты, Несцеравічы, Сакі, Ханчыцы)[6]. У 1986 годзе скасавана вёска Даўнары[7]. 20 ліпеня 1992 года 7 населеных пунктаў (вёскі Вялікія Баброўнікі, Вялікая Каланая, Малая Каланая, Наркавічы, Сакольнікі, Стасюцічы і хутар Сакольнікі) вернуты ў склад Поразаўскага пассавета.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1347 чалавек[8], з іх 78,3 % — беларусы, 14,8 % — палякі, 4,2 % — рускія, 1,0 % — цыганы, 0,7 % — грузіны[9]; паводле перапісу 2019 года — 827 чалавек[10].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  4. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 23 сакавіка і 17 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  5. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 лістапада 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 20 (1358).
  6. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 лютага 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).
  7. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.