Вертнікі
Выгляд
Вёска
Вертнікі
| ||||||||||||||||||||
Ве́ртнікі[1] (трансліт.: Viertniki, руск.: Вертники) — вёска ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Путчынскага сельсавета. За 18 км ад Дзяржынска, 23 км ад Мінска, 20 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Просты адпаведнік — літоўскі тапонім Vertininkai. Побач з ім Baltininkai (просты адпаведнік тапоніму Бальценікі).
З асновай Vert- былое імя Vertelis, ад якога Верцялішкі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядома з XVI ст. У 1588 годзе ў Койданаўскай воласці, 34 валокі зямлі, сяляне плацілі чынш і адпрацоўвалі паншчыну.
У 1954—1957 гадах цэнтр Вертнікаўскага сельсавета[2].
На 1 студзеня 2004 года — 46 двароў, 78 жыхароў.
Мемарыялы
[правіць | правіць зыходнік]- Брацкая магіла савецкіх воінаў, загінулых у Вялікую Айчынную вайну
- Магіла партызана С. В. Адамовіча.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вертнікі // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — С. 673. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вертнікі