Вуліца Тухачэўскага (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуліца Тухачэўскага
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Заводскі
Працягласць 1 км
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Партызанская
Назва ў гонар Міхаіл Мікалаевіч Тухачэўскі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Тухачэўскага (руск.: Улица Тухачевского), вуліца ў Заводскім раёне Мінска. Названа ў гонар савецкага ваеннага дзеяча Міхаіла Тухачэўскага (1893—1937).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вуліца з'явілася і пачала забудоўвацца ў 1950-я гады, першапачаткова называлася Энергетычнай. У 1977 годзе пераназваная ў гонар Міхаіла Тухачэўскага, які ў 1920 годзе жыў у Мінску і наведваў горад пазней[1][2].

Вуліца Тухачэўскага ідзе ад вуліцы Васняцова да вуліцы Куляшова. Таксама перасякае вуліцы Іскаліева, Пляханава, Айвазоўскага, Жылуновіча, Грэкава, Філатава. У цэнтры вуліцы, на вялікай раздзяляльнай паласе, месціцца паветраная ЛЭП ад ЦЭЦ-2 да ЦЭЦ-3.

Зноскі

  1. Тухачевский Михаил Николаевич // Минск: Энциклопедический справочник / Ред. кол.: И. П. Шамякин, И. И. Антонович, Г. Г. Бартошевич и др. — Изд. 2-е, доп. и перераб. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1983. — С. 411.
  2. Их именами названы... Улицы Минска: энциклопедический справочник / редкол.: В. В. Андриевич (гл. ред.) [и др.]. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2014. — С. 398.