Перайсці да зместу

ЦЭЦ-3 (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мінская ЦЭЦ-3
Краіна
Месцазнаходжанне  Беларусь
 Мінск
Статус дзеючая
Увод у эксплуатацыю 1951
Асноўныя характарыстыкі
Электрычная магутнасць, МВт 542 МВт
Характарыстыкі абсталявання
Асноўнае паліва Прыродны газ
Мінская ЦЭЦ-3 (Беларусь)
Мінская ЦЭЦ-3
Мінская ЦЭЦ-3
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

ЦЭЦ-3 — філіял РУП «Мінскэнерга» — прадпрыемства энергетыкі ў паўднёва-ўсходняй частцы Мінска. Пабудаваная ў 1951 годзе. Вызначаная магутнасць 370 МВт (2011). Забяспечваецца тэхнічнай вадой з Чыжоўскага вадасховішча.

Пабудаваная ў 1951 годзе ЦЭЦ з вызначанай магутнасцю 25 МВт прызначалася для забеспячэння электраэнергіяй, парай і цяплом Мінскага трактарнага завода.

У 1961 на ЦЭЦ-3 устаноўлена 1-я ў СССР цеплафікацыйная турбіна вызначанай магутнасцю 100 МВт.

Цяпер ЦЭЦ абслугоўвае буйны прамысловы вузел, утвораны трактарным, аўтамабільным, маторным, падшыпнікавым і інш. заводамі, а таксама абслугоўвае да 25 % жыллёвага фонду горада. Вызначаная магутнасць ЦЭЦ-3 дасягае 370 МВт.

Плануецца рэканструкцыя з мэтаю павысіць ККД і давесці вызначаную магутнасць да 550 МВт.