Вуліца Унівярсіцята
Выгляд
Унівярсіцята Вільнюс, Стары горад Вільнюса | |
---|---|
літ.: Universiteto gatvė | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
Раён | Сянюнія Сянаміесціс |
Працягласць | 360 м м |
Ранейшыя назвы | Біскупская, Палацавая, Талат-Кялпшы (частка) |
Назва ў гонар | Віленскі ўніверсітэт |
Паштовы індэкс | LT-01122, LT-01131, LT-01513 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Унівярсі́цята[1], або Універсітэ́цкая ву́ліца[2] (літ.: Universiteto gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільнюса, у Старым Горадзе. Звязвае скрыжаванне вуліц Святаянскай, Дамініканскай і Гаона і Кафедральная плошча.
Архітэктурныя дамінанты вуліцы — ансамбль Віленскага ўніверсітэта, будынак Алюмната, палацы Біскупскі (цяпер Прэзыдынцкі), Бжастоўскіх, Лапацінскіх і дэ Рэўсаў.
Агульныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня каля 360 м. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжавання з вуліцамі Святаянскай і Дамініканскай. З правага ўсходняга боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з левага заходняга боку — цотная нумарацыя.
Будынкі
[правіць | правіць зыходнік]Няцотны бок
[правіць | правіць зыходнік]- № 3 — будынак рэктара з астранамічнай абсерваторыяй Віленскага ўніверсітэта. 27 верасня 1570 года на базе парафіяльнай школы езуіты заснавалі ў Вільні калегіум, разлічаны на 160 навучэнцаў. У 1579 годзе паводле прывілею караля і вялікага князя Стэфана Баторыя і на блаславенне папы Грыгорыя XIII калегіум пераўтварылі ва ўніверсітэт (лац.: Alma academia et universitas Vilnensis societatis JESU). Па скасаванні ордэну езуітаў (1773) Віленская акадэмія стала «Галоўнай школай Вялікага Княства Літоўскага», пад уладай Расійскай імперыі — «Галоўнай віленскай школай і Імператарскім Віленскім універсітэтам» (1803), у міжваеннай Польскай Рэспублікі — «Універсітэтам Стэфана Баторыя» (1919), а ў незалежнай Літве — універсітэтам з літоўскай як адзінай афіцыйнай мовай выкладання[3].
- № 5 — бібліятэка Віленскага ўніверсітэта
- № 7 — будынак гістарычнага факультэта Віленскага ўніверсітэта
- № 9 — будынак філасофскага факультэта Віленскага ўніверсітэта
Цотны бок
[правіць | правіць зыходнік]- № 2 (таксама Дамініканская вуліца, 18) — палац Бжастоўскіх. У канцы XVI ст. будынак набыў і аднавіў дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага Цыпрыян Бжастоўскі. 3 1760 года палацам валодаў пісар і рэферэндар Павел Ксаверый Бжастоўскі. Сучаснае барочнае аблічча будынак набыў у выніку перабудовы 1769 года. Відаць, аўтарам праекту быў віленскі архітэктар Марцін Кнафкус. У 1802 годзе палац перайшоў да кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага, па яго смерці — да сына Ірынея Клеафаса[4].
- № 4 — будынак Алюмната, таксама вядомы як друкарня Марціна Кухты. Дом збудавалі ў 1622 годзе ў стылі рэнесансу як інтэрнат выхаванцаў (лац.: alumni) езуіцкай акадэміі. З сакавіка 1906 года ў будынку знаходзілася друкарня Марціна Кухты. 10 лістапада таго ж года тут выйшаў першы нумар беларускай газеты Наша Ніва. Таксама ў гэтай друкарні выйшаў адзіны прыжыццёвы зборнік Максіма Багдановіча «Вянок».
- № 6 — канцылярыя Прэзідэнцкага палаца
- № 8 — Біскупскі палац, цяпер Прэзідэнцкі. У часы Расійскай імперыі ў будынку размясціўся палац генерал-губернатара. У 1804 і 1824 гадах адбыліся перабудовы, у выніку якіх павялічылася плошча палаца.
- № 10 (таксама гістарычная Палацавая плошча, 2) — палац дэ Рэўсаў. У 1528—1529 гадах на гэтым месцы быў пляц з домам, якім валодаў падкаморы Пацэвіч. У сярэдзіне XVIII ст. новая ўладальніца Крэмпуш збудавала тут 2-павярховую камяніцу. У 1798 годзе яе набылі графы Шуазэлі, на заказ якіх будынак рэканструявалі. Аўтарам праекту, відаць, быў архітэктар Марцін Кнакфус. Уладальнікамі палаца ў XIX ст. былі графы дэ Рэус, пазней Плятэры, лекар і падарожнік Ігнацій Тадэвуш Жагель і іншыя.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Наша Ніва. № 1, 1994. С. 7.
- ↑ Лашкевіч К. Страчаная сталіца. Дапаможнік-гід па беларускай Вільні Архівавана 1 лютага 2017., TUT.BY, 6.08.2009.
- ↑ Лашкевіч К. «Страчаная сталіца». 10 палацаў Вільні, якія варта пабачыць беларусу Архівавана 5 сакавіка 2016., TUT.BY, 29.03.2011.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні. — Вільня: Рунь, 1998.— 160 с.: іл. ISBN ISBN 9986-9228-2-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Унівярсіцята