Выгнанне бесаў з мужчыны ў сінагозе Капернаума
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e7/Christus_heilt_einen_Besessenen.jpg/300px-Christus_heilt_einen_Besessenen.jpg)
Выгнанне бесаў з мужчыны ў сінагозе Капернаума — падзея новазапаветняга апавядання, адзін з цудаў Ісуса Хрыста.
Біблейскае апавяданне[правіць | правіць зыходнік]
Падзея апісана ў Евангеллі ад Марка 1:21-28 і Лукі 4:31-37.
Паводле Евангелляў у суботу Ісус і Яго вучні пайшлі ў Капернаум, і Ісус пачаў вучыць. Людзі былі ўражаны з Ягонага вучэння, бо Ён вучыў іх, як «маючы ўладу, а не як кніжнікі і фарысэі». Там у сінагозе быў чалавек, апантаны злым духам, ён закрычаў: «кінь, што Табе да нас, Ісусе Назаранін? Ты прыйшоў пагубіць нас! ведаю Цябе, хто Ты, Святы Божы». Ісус забараніў яму і загадаў выйсці з мужчыны. Злы дух скалануў чалавека жорстка і выйшаў з яго з крыкам. Людзі былі ўсе так уражаны, што яны пыталіся адзін аднаго: «што гэта? што гэта за вучэнне новае, што Ён і духам нячыстым загадвае і яны слухаюцца Яго».
Навіны аб гэтым цудзе хутка распаўсюдзіліся па ўсёй Галілеі.