Вылячэнне жыхароў Генісарэта
Вылячэнне жыхароў Генісарэта — падзея новазапаветняга апавядання, адзін з цудаў Ісуса Хрыста.
Біблейскае апавяданне
[правіць | правіць зыходнік]Падзея запісана ў Евангеллях ад Матфея 14:34-36 і Марка 6:53-56.
Паводле Евангелля ад Марка, калі Ісус праходзіў праз Генісарэт, адразу пасля цуду хаджэння па вадзе, да Яго звярнулася вялізная колькасць хворых, і ўсе хто дакранаўся да краю Яго плашча, ацаляліся:
І пераправіўшыся, прыбылі ў зямлю Генісарэцкую і прысталі да берагу. Калі выйшлі яны з лодкі, адразу жыхары, пазнаўшы Яго, абеглі ўсё наваколле тое і пачалі на ложках прыносіць хворых туды, дзе, як чуваць было, Ён быў. І куды ні прыходзіў Ён, ці то ў селішчы, ці то ў гарады, ці то ў вёскі, клалі хворых на плошчах і прасілі Яго, каб ім дакрануцца хоць да краю адзення Ягонага; і каторыя дакраналіся да Яго, ацаляліся.
Гісторык 1-га стагоддзя Іосіф Флавій піша аб Генісарэцкай вобласці, як аб вельмі багатай глебай. Сам горад, мабыць, знаходзіўся на паўдарогі паміж Капернаумам і Магдалой.