Перайсці да зместу

Вячаслаў Міхайлавіч Шырокаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вячаслаў Міхайлавіч Шырокаў
руск.: Вячеслав Михайлович Широков
Дата нараджэння 14 лютага 1929(1929-02-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 1994(1994)
Грамадзянства  СССР
Навуковая сфера гідралогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар геаграфічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар

Вячаслаў Міхайлавіч Шыро́каў[1] (руск.: Вячеслав Михайлович Широков; 14 лютага 1929, Ульянаўск — 1994) — вучоны ў галіне гідралогіі, доктар геаграфічных навук (1973), прафесар (1975).

Нарадзіўся ў горадзе Ульянаўск (зараз у Расіі). У 1956 годзе скончыў Казанскі ўніверсітэт і працаваў у горадзе Тальяці, дзе ўзначальваў лабараторыю па вывучэнню берагоў і ложа вадасховішчаў Камсамольскай навукова-даследчай гідраметэаралагічнай абсерваторыі[2]. У 1964 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Формирование подводного рельефа Куйбышевского водохранилища» і пачаў працаваць старэйшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам лабараторыяй гідралогіі вадасховішчаў у Сібірскім навукова-даследчым інстытуце энергетыкі Міністэрства энергетыкі СССР[2]. Адначасова выкладаў у Іркуцкім дзяржаўным універсітэце і іншых навучальных установах Сібіры[2]. У 1972 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Формирование берегов и ложа крупных водохранилищ Сибири».

З 1974 года В. М. Шырокаў у Мінску, займае пасаду загадчыка створаным пад яго кіраўніцтвам аддзелам эксплуатацыі вадасховішчаў Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў. З 1977 года прафесар кафедры агульнага земляробства геаграфічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковая дзейнасць В. М. Шырокава звязана з вывучэннем водных рэсурсаў, іх пераўтварэння, выкарыстання і аховы. Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку падручнікаў і манаграфій. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 12 кандыдацкіх дысертацый[2].

Сярод апублікаванага:

  • Водохозяйственный баланс бассейна Днепра. — Мн., 1980. (разам з А. М. Пянькоўскім і В. М. Плужнікавым);
  • Основы географического прогнозирования, учебное пособие для студентов географических факультетов университетов — Минск: Вышэйшая школа, 1985. (разам з В. М. Трафімавым і В. С. Аношка);
  • Конструктивная география рек: основы преобразования и природопользования / В. М. Широков. — Минск: Университетское, 1985. — 188, [1] с. : ил. — 945 экз.;
  • Формирование малых водохранилищ гидроэлектростанций / В. М. Широков, П. С. Лопух. — Москва: Энергоатомиздат, 1986. — 142, [2] с.: рис., табл.;
  • Формирование берегов малых водохранилищ лесной зоны: монография / В. М. Широков, П. С. Лопух, В. Е. Левкович. — СПб.: Гидрометеоиздат, 1992. — 161 с. — ISBN 5-286-00629-9

У 1976—1991 гадах В. М. Шырокаў быў членам секцыі вадасховішчаў Навуковага савета «Комплекснае выкарыстанне і ахова водных рэсурсаў» Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхніцы Савета Міністраў СССР[2]. Таксама быў навуковым рэдактарам шэрагу выданняў выдавецтва «Навука», намеснікам адказнага рэдактара часопіса «Вестник Белорусского университета имени В. И. Ленина. Серия 2»[2].

Зноскі