Віктар Барысавіч Шклоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Барысавіч Шклоўскі
руск.: Виктор Борисович Шкловский
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 12 (24) студзеня 1893[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 снежня 1984(1984-12-05)[3][1] (91 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Serafima Suok[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, кінакрытык, сцэнарыст, паэт, літаратурны крытык, пісьменнік навуковай фантастыкі, гісторык літаратуры, кіназнавец, мовазнавец, літаратуразнавец, крытык, эсэіст, кінасцэнарыст
Гады творчасці з 1916
Жанр эсэ, сцэнарый і раман
Мова твораў руская
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў Георгіеўскі крыж
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віктар Барысавіч Шклоўскі (руск.: Ви́ктор Бори́сович Шкло́вский, 12 (24) студзеня 1893, Санкт-Пецярбург — 5 снежня 1984) — савецкі пісьменнік, літаратуразнаўца, крытык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і настаўніка. Вучыўся на філалагічным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта.

Выступіў у друку з літаратуразнаўчымі працамі ў 1914 годзе. Быў блізкі да футурыстаў. Удзельнік ОПОЯЗа. Найбольш значныя працы гэтых гадоў сабраны ў кнізе «Аб тэорыі прозы» (1925). Аўтабіяграфічны прынцып ляжыць у аснове мемуарных, эпісталярных лірычных кніг Шклоўскага: «Сентыментальнае падарожжа» (ч. 1-2, 1923), «ZOO. Лісты не пра каханне, або Трэцяя Элаіза» (1923), «Гамбургскі рахунак» (1928), «Жылі-былі»(1962) і інш. Вялікае месца ў творчасці Шклоўскага займаюць працы пра рускіх класікаў, у прыватнасці пра Л. М. Талстога — ад ранейшай яго кнігі «Матэрыял і стыль у рамане Льва Талстога», «Вайна і мір» (1928) да фундаментальнай біяграфіі «Леў Талстой» (1963, 2 выд. 1967, абодва выданні ў серыі «Жыццё выдатных людзей»). Працы па тэорыі кіно, літаратуры, партрэты С. М. Эйзенштэйна, Л. В. Куляшова, А. П. Даўжэнкі; кінасцэнарыі.

Узнагароджаны 3 ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]