Віктар Якаўлевіч Галаўчынер
Віктар Якаўлевіч Галаўчынер | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 чэрвеня 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 ліпеня 1961 (56 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Тэатр | |
Узнагароды |
Віктар Якаўлевіч Галаўчынер (28 чэрвеня 1905, Мінск — 15 ліпеня 1961) — беларускі рэжысёр, акцёр, драматург. Народны артыст БССР (1944) і Літоўскай ССР (1959)[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям'і настаўніка. У 1926 годзе скончыў Беларускую драматычную студыю пры Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва ў Маскве[1]. Працаваў у Мінску рэжысёрам і акцёрам Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра (1926—1938)[1], Беларускага рабочага тэатра імя ЦС ПСБ (1930—1932)[1]. У 1938—1939 гг. — выкладчык тэатральнага вучылішча ў Мінску, у 1939—1942 гг. — рэжысёр БДТ-1[1], у 1942—1946 гг. — мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР, у 1946—1948 гг. — галоўны рэжысёр Дзяржаўнага рускага тэатра БССР[1].
З 1949 г. — галоўны рэжысёр у тэатрах Іркуцка, Ташкента, Вільні[1].
З 1938 займаўся педагагічнай дзейнасцю[1].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Як драматург і крытык[правіць | правіць зыходнік]
У 1925 г. апублікаваў першы твор — п'есу «Гаўрош» па матывах рамана В. Гюго. Аўтар п'ес «Велікадушнасць» (пастаўлена ў 1935)[1], «Урок жыцця» («Жыццё вучыць», пастаўлена ў 1942[1]), «Да вяршынь» (1946), «Прафесар гісторыі» (1948). Выступаў і як тэатральны крытык.
Як рэжысёр[правіць | правіць зыходнік]
Найбольш значныя пастаноўкі: «Выстрал» А. Безыменскага (1930) у тэатры імя ЦС ПСБ; «Дон Жуан» («Севільскі свавольнік») Цірса дэ Маліна (1937) у Беларускім Тэатры працоўнай моладзі; «Вальпонэ, ці Хітры ліс » Б. Джонсана (1934), «Фальшывая манета» М. Горкага (1937), «Вядзьмарка » А. Гальдфадэна (1941), «Пігмаліон » Б. Шоў (1946) у Дзяржаўным яўрэйскім тэатры БССР; «Дурная для іншых, разумная для сябе » Лопэ дэ Вэга (1940) у БДТ-1; «Атэла » У. Шэкспіра (1947) у Дзяржаўным рускім тэатры БССР; «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы (1954) у Ташкенцкім рускім тэатры.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларускія пісьменнікі: 1917—1990. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. — ISBN 5-340-00709-X.
- Галаўчынер Віктар Якаўлевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 203. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Галаўчынер Віктар Якаўлевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 28 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 15 ліпеня
- Памерлі ў 1961 годзе
- Памерлі ў Вільнюсе
- Выпускнікі ДІТМа
- Асобы
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры Беларусі
- Акцёры СССР
- Драматургі паводле алфавіта
- Драматургі Беларусі
- Драматургі СССР
- Тэатральныя рэжысёры паводле алфавіта
- Тэатральныя рэжысёры Беларусі
- Тэатральныя рэжысёры СССР
- Постаці Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Народныя артысты Літоўскай ССР