Вікіпедыя:Мета-вікі
Мета-вікі | |
---|---|
URL | meta.wikimedia.org |
Камерцыйны | Не |
Тып сайта | Дапаможны сайт для праектаў фонду «Вікімедыя» |
Рэгістрацыя | неабавязковая |
Уладальнік | Фонд Вікімедыя |
Аўтар | Джымі Уэйлс |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мета-ві́кі (англ.: Meta-Wiki) — дапаможны вікі-сайт для праектаў фонду «Wikimedia».
Першапачаткова створаны ў лістападзе 2001 года як англ.: Meta-Wikipedia, у цяперашні час сайт выконвае некалькі розных роляў:
- Абмеркаванне ўсіх праектаў Вікімедыя, у прыватнасці абмеркаваньне правіл.
- Форум для асабістых эсэ, якія не абавязкова падпарадкоўваюцца НПГ.
- Месца для арганізацыі і падрыхтоўкі напаўнення, для абмеркавання міжмоўных праблем.
- Месца для каардынацыі распрацоўкі.
- Кіраўніцтва па выкарыстанні MediaWiki (хоць такія кіраўніцтвы збяраюцца перанесці на сайт MediaWiki.org, таксама пабудаваны на прынцыпе вікі).
Мета-вікі ў цяперашні час служыць адным з галоўных месцаў для абмеркаванняў вікімедыстаў (уключаючы вікіпедыстаў), у ліку іншых сродкаў зносін можна назваць спісы рассылання, IRC-каналы, старонкі абмеркавання пэўных артыкулаў і карыстальнікаў. Падобна каналам IRC, Мета-вікі — незалежны і аўтаномны праект, са сваімі ўласнымі правіламі, адрознымі ад правіл моўных раздзелаў Вікіпедыі.
Першапачаткова ўсе дыскусіі вяліся на англійскай мове, але, пасля мадэрнізацыі рухавіка MediaWiki, Мета-вікі стала шматмоўным форумам абмеркавання, які выкарыстоўваецца усімі моўнымі супольнасцямі Вікімедыя.