Вінгра
Appearance
Вінгра | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 15 км |
Басейн | 88 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 2 км у напрамку на ўсход ад вёскі Оцкавічы |
• Каардынаты | 55°05′55″ пн. ш. 26°39′09″ у. д.HGЯO |
Вусце | Мядзелка |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Курты |
• Вышыня | каля 130,5[1] м |
• Каардынаты | 55°10′03,50″ пн. ш. 26°47′16″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 4,6 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Мядзелка → Бірвета → Дзісна → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Раён | Пастаўскі раён |
— выток, — вусце |
Ві́нгра[2], Альшанка[3] — ручай[3] у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Мядзелка (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня 15 км. Плошча вадазбору 88 км². Пачынаецца за 2[3] км у напрамку на ўсход ад вёскі Оцкавічы. Працякае праз возера Волься, з якога выцякае пад назвай Альшанка[4]. Упадае ў Мядзелку каля вёскі Курты. Вадазбор узгорысты ў верхнім цячэнні, нізінны ў ніжнім. Азёрнасць вадазбору каля 1 %.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал. : Г. П. Пашкоў [і інш.]. — 2007. — 477 с.: іл.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 459. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2011. — 3 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N-35-30. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1982 год. (руск.)